Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/175

Гэта старонка была вычытаная

БУДЗЬ ЦЬВЁРДЫ

Ты ня гніся, брат, ніколі
Траўкаю пахілай:
Сам пружыны сваёй долі
Выкуй ўласнай сілай!

Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, —
Не зважай: з ярма-прыгону
Вышла гэта слоўка.

Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу:
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!

Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб‘ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.

Ня лісьціся к сільным, дружа,
Зельлейкам-бярозкай,
Бо ня выдзеш век з пад гужу,
Страціш вобраз боскі,