Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/177

Гэта старонка была вычытаная

СТАРЫЯ ПЕСЬНІ

Скарга нязьменная, гора нязбытае…
Голь змардаваная, голь неакрытая,
Бедная, цёмная голь!

Чуцца ўсюды тваё нараканьне,
Нездавальненьне, жальба і стагнаньне —
Душу ахватвае боль.

Стогне з табою і даль сіратлівая,
Ціш гэта немая, доля маўклівая,
Гоні, разлогі палёў…

Чым-жа нацешыць вас, людзі пакутныя?
Як разагнаці вам думкі ўсе смутныя?
Гора-ж ня сьціхне ад слоў!

1914 г.