Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/188

Гэта старонка была вычытаная

І нікому невядомы
Будзе лёс твой горкі,
І ня ўчуюць сьпеў знаёмы
Родныя пагоркі.

Ты сканала, і разрухі
Больш ня будзеш бачыць.
Хай хоць ветры-завірухі
Па табе паплачуць.

1916 г.

|}