Я помню быў і я багаты. Я жыў, як багач, у дабры, І ня міналі мае хаты Мае найлепшыя сябры.
Мяне дзяўчаты ня цуралісь, Плялі вяночкі з красак мне, І мне шчасьліва так сьмяялісь, Ды толькі-ж то было… у сьне.
1909 г.