Гэта старонка была вычытаная
Каб лагодзіць, жыць у згодзе.
Згода панавала,
Быў парадак у народзе,
Царствы сябравалі.
А прайшоў мой час, — як сьмецьце
Зьнішчылася памяць
Ці быў я, ці не, на сьвеце,
Нават і ня ўцямяць.
— Калатню я даў народу,
Меч прынёс, пажары,
Я забраў яго свабоду,
Я — год Помсты, Кары.
Я растрос зямлю дазваньня,
Я быў год няшчасны,
Аба мне-ж апавяданьні
Сьвежы, чоткі, ясны.
— А я сеяў зерні знаньня,
Праўды разуменьня,
Волі, радасьці жаданьне, —
Я — год Прасьвятленьня.
Мой агонь гарыць і зьяе;
Сэрцы людзям грэе.
Аба мне слых ня ўмірае
І жыве надзея.