З КАЎКАЗУ
У залатой калясцы сонца, Вандруе зноў у сьвет дзянёк, Ня зьмеран шлях яго бясконцы, Завіты ў сонечны вянок.
Замерлі горы ў тонкай сіні, Глядзіць, як бог зямлі, Эльбрус, І патыхае сном пустыні Яго засьнежаны абрус.
Маўклівы горы, дзіка-немы, ня жывяць мысьлі іх чала, І вісьне мут адвечнай дрэмы, Як сум хаўтурнага стала.
1926 г.