Старонка:Zbor t1v2 1928.pdf/98

Гэта старонка была вычытаная

ГУСІ

Зоры далёкія, зоры бліскучыя
Ціха гараць над зямлёй.
Крыкі знаёмыя, тоны пявучыя
Льлюцца вячэрняй парой.

З поўначы-холаду, сівера бурнага
Гусі на поўдзень ляцяць,
З неба далёкага, стэпу лазурнага
Смутна прашчаньне крычаць.

Дзікія гусанькі, птушачкі вольныя,
Весьнікі скорай зімы!
Хочацца з вамі мне ў стэпы прасторныя.
К сьвету і сонцу ад цьмы.

Толькі-ж падрэзаны крыльлі свабодныя.
Моцна пільнуюць мяне
Дзьверы акутыя, сьцены халодныя,
Краты жалеза ў вакне.

1909 г.