усе горло дый парасцягаліся па вуліцах, відна, да жыдоу на кватэры.
Сабковіч. Дзякую табе, даражэнькі… насьмяшыу ты сваей гутаркай… Сястрыца, дай яму чарку гарэлкі, каб прамачыў горло. А цяперака да справы — дык што… Ці валоу ты замяніу?
Пятрук. Не, пано… ясны — пастух ні прыступіу.
Сабковіч. Ты мусіць ні дау яму рубля?
Пятрук. Гдзе там! — Я і другі яму суліу ад імяні яснаго пана, да, псяюха, вельмі цьверды на сумленне; сказау, што гэта і стыдна і брыдка абманываць. Кажэ, прадаушы валы па шэсьцьдзесят рублеу кормныя, пасьля замяніць іх худымі, — гэтакаго кепства і жыд ні зробіць а па… цьфу! Прападай ты з яснасьцю, усе забываю, — а яснаму пану, кажэ, за такую штуку Бог у гаспадарцы ні дасьць спору. Я яму гэтак: вялікая бяда ашукаць жыда, — то-ж ні хрышчоны. Ен жа і ні спазнае, бо і тыя рыжыя і гэтыя, капля у каплю, схожыя — бяры два карбаванцы ды аддай два кормныя, а места іх пастау у гурме, каторыя я цяпер прыгнау, — жыд ні сьцяміць, забярэ, якія знойдзе у аборы. Гдзе там, — ен у другую дудку, баш, сьвішчэ. Кажэ, што ці жыд, ці хрысьціянін — усе людзі роуныя перад Богам, а атуманіць ці таго, ці другога, асабліва па… яснаму пану — сорамна і грэшна. Што было рабіць? Я вось, як тая сабака, падхмыліушы хвост, як ні пышны пан, пагнау валы назад.
Даміцэля. Бачыш, Антосячка! Просты мужык, без прасьветы, а якую дау табе маральную навуку. Ці ні час ужо апамятацца і пакінуць уселякія махлярствы, ашуканствы, за каторыя і на гэтым сьвеці прад людзьмі і на тым прад Богам прыйдзецца парахавацца. Будзь пэуным, што шахраванне будзе гладка сходзіць, пакуль гэтаго будзе ні праз меру.
Пятрук. Гэта, кажуць, паненачка, патуль жбан воду носіць, пакуль ні прарвецца вухо, а там…
Сабковіч. Маучы!
Пятрук. Ну… Маучу!
Сабковіч. Ты, сястра, выводзіш мяне с цярпення. Я выйшау ужо с-пад апекі і ні люблю, каб нехта, хоць бы і сястра, мешауся у мае справы… Ідзі лепш да сваей гаспадаркі і ні лезь туды, куды ні трэба.
Даміцэля. Ай, брацейка! Глядзі, каб с часамі ні пашкадавау, што ні слухау рады свайго прыяцеля, сястры. (Пайшла, закрыушы вочы хустачкай.)