Дома жонка, дома дзеткі...
Бог сьвяты іх зная,
Як жывецца нябаракам
Там у родным краю!
Ходзіць Сціопка з вугла у вугол,
Гляня у ваконца:
За рашоткай відаць неба,
Хмарак валаконцы.
Эй, хмурынкі, плывеціо вы
У старонку тую.
Дзе пакінуу я сямейку,
Хатачку старую!
Ох, паплыу бы я, здаецца,
Хмаркі, разам з вамі,
Каб на віоску сваю глянуць
Нуднымі вачамі.
Там, даліока, за дамамі
Разляглося поля,
Лес-гаіочак, дол, курганы:.
Эх, прастор там, воля!
А ў полі дым сінея -
Бульбу люд капая;
Сціопка ж бедны так марнея,
Долю прокліная.
Ляжа Сціопка спаць на нары
І праз цэлу ночку
Усіо аб роднуй віосьцы сніцца,
Аб радным куточку.
Нудна Сціопцы за рашоткай,
Нудна, эх, старому!
Плачуць думкі, рвуцца думкі
Сціопкавы да дому.
("Сон у вастрозя" - Песьні жальбы).
Якубу Коласу ня бракуя ні лірызму, ні мастацтва, ні глыбіны захопу свайго ураженьня. Багаства мовы, запас усялякіх зваротау рэчы, сабраных пад рукою, напагатовя, памагая паэту ліогка і гарманічна нізаць радкі за