Суседзі (1932)/Для памяці
← Вэтэрынарная поэзія | Для памяці Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Пра хворых людзей → |
ДЛЯ ПАМЯЦІ.
Зноў аб добрасуседзкай дзяржаве.
Бо хто, пытаюся, яшчэ на прыгнечаную Беларусь гэткую ўвагу зьвяртае?
Ніхто!
Я тут вельмі расьпісвацца ня буду, а прывяду галоўныя факты добрасуседзкіх аб нас клопатаў.
„Усяго сядзела ў турмах Зах. Бел. 65 проц. усяго дарослага насельніцтва“ (з прамовы пасла Сабалеўскага ў польскім сойме).
Раней, праўду кажучы, дык знаходзіліся некаторыя нездаволеныя ў гэтай дзяржаве, бо ўсё-ж такі спакойна было толькі на 65 проц., але цяпер у гэтай дзяржаве абяцаюць яшчэ 35 проц. насельніцтва пасадзіць па турмах і ніякіх, кажуць правадыры, тады ня будзе болей нездаволеных у нашай дзяржаве.
І дзяржава тады, кажуць, будзе заспакоена.
Зноў-жа беларуская школа.
Была ў Вільне, Навагрудку, Беластоку, Слоніме, была ў ваяводзкіх і павятовых гарадох была ў мястэчках і вёсках.
Але адна рэформа пана міністра асьветы і…
І замест беларускай школы — вугольчыкі з панам міністрам асьветы на чале.
Зноў-жа Беларуская сяляяска-работніцкая грамада.
Вы разумеце, чытачы?
Я думаю, вы разумееце.
У Вільні процэс 56.
У Беластоку…
У Горадні…
Для чаго ўсё гэта я пішу?
А так сабе, вядома, як той казаў, — для памяці!
■