Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Места/135

134. ⁂ На глухіх вулках — ноч глухая 135. Завіруха
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
136. ⁂ Сеў хлопчык з шкляначкай ля вулічнага ганку
Іншыя публікацыі гэтага твора: Завіруха (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




135.

ЗАВІРУХА.

У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе,
І сьпеў ліецца ўсё мацней, —
Гулянку справіў пан Падвей.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Ўскіпела сьнежнае віно,
І белай пенай мкне яно.
У бубны дахаў вецер б’е
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.
Па вулках вее дзікі хмель,
Гудзіць сп’янелая мяцель.
У бубны дахаў вецер б’е,
Грыміць па ім, зьвініць, пяе.

135. Завіруха. Верш у першы раз выдрукаваны ў „Вянку“.