Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/111

110. Зімовая дарога 111. Зімой
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
112. Перад паводкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зімой (Багдановіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




111.

ЗІМОЙ.

Здароў, марозны, звонкі вечар!
Здароў, скрыпучы, мяккі сьнег!
Мяцель ня вее, сьціхнуў вецер,
І волен лёгкіх санак бег.

Як мары, белыя бярозы
Пад сінявой начной стаяць,
У небе зоркі ад марозу
Пахаладзеўшыя дрыжаць.

Вільготны месяц стуль на поле
Празрысты, сьветлы стоўп спусьціў
І рызай срэбнаю раздольле
Сьнягоў сінеючых пакрыў.

Ўзрывайце-ж іх санямі, коні!
Зьвіні, вясёлых бомаў медзь!
Вакол лятуць бары і гоні,
Ў грудзях пачала кроў кіпець.

111. Зімой. Верш выдаецца з „Вянка“, дзе ўпяршыню быў выдрукаваны.