Угрунь (1927)/Моладзь і сонца/Песьня

Легенда Песьня
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Дзьвіна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНЯ

І стаіць каліна,
за калінай лозы.
Новай пуцявінай
новыя палозы.

Сосен цёмнасініх
многа ў нашым краі.
Там, дзе багаваньне —
колас вырастае

Там, дзе шыр балотаў,
вечных лоз драмучых,
там кіпіць работа
радасьцю гаручай

Сьцелецца пуцінай,
сьцелецца ня вузкай —
водгульле ў даліны
песень беларускіх.