Пунсовае раньне (1926)/Я. Бобрык/Успаміны

На касавіцу Успаміны
Верш
Аўтар: Янка Бобрык
1926 год
Ул. Дубоўку

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УСПАМІНЫ

Дні праскакалі зайцам,
узьняўшы пыл слупом.
Я успомніў неяк зьнянацку
пра тое — як быў дзіцём.

Помню, о помню хвіліны:
вечар доўгі зімовы,
калі я слухаў навіны
дзядзькі старога Яўхіма…

Помню, я помню, як сёньня, —
бацька прыходзіў з кузьні.
Замурзаны, чорны дазваньня,
ў кажусе кароценькім курным.
..........
Бачу: хатка у гольлі
з маленькім вакенцам на поплаў.
Абапал дзьве стромкіх таполі
лапамі гладзяць ёй голаў…

Усё там цяпер — як бывала:
усё тое-ж жыцьцё ахапляе…
..........
Каровы няма,
што калісьці на рогі брала…
Ну — брата, мяне не хапае…