У сьвяточны дзень
У сьвяточны дзень Аўтар: Ігнат Канчэўскі Крыніца: Новае жыцьцё №1 / Вільня, 1923 |
Так прыгожы старажытныя званіцы,
Блізкі сэрцу — крыжы на разстаях
У тыя белыя бяз сонейка раніцы,
Калі ціха дзень засмучаны упаўзае…
А у сэрца — радасьць плыве нечакана.
Шыбкі вецер, сам адзін, цалуе Божы раны
І апаску бёдраў, што як сьцяг дзіцячы,
Трэпліцца па гіпсавай хвігуры.
На гары — са срэбра вылітыя хмуры
У вочах — сьлёзы (каб хто ня убачыў!)
Устужкі бораў крэсьляць ледзь відныя крэсы.
Зсохлі ў пылу папяровыя квяточкі
У хрыстовым з белых рож вяночку…
А па што ты смуцішся, сьвяты дзянёчку,
Прытуліўшыся да сініх плахтаў лесу?
Ганна Галубянка.