Мир Христов Жабрак
Верш
Аўтар: Міхась Ключановіч
1927 год
На рацэ Случ

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




XL. ЖАБРАК.

Ня імкнуся да багацьця,
Грошы не каплю ніколі,—
А імкнуся я да шчасьця,
Каб здабыць мне Духа волю.

Добра, чую зык душы —
Сэрца радасьцю сьмяецца:
На прасторы, ня ў глушы,
Воля духа з целам б’ецца

Й хоць жыву я жабраком,
Хоць бадзяюсь з хаты ў хату —
Ўсё-ж імкнуся за Хрыстом
У гасподу, Ім багату.

Старобін-Пінск. 1919-1923 г.