Шляхам змаганьня Дух волі
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Зрок у будучыню
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дух волі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУХ ВОЛІ.

З курганаў вяковых, са стогну стагодзьдзяў
Ускрэсьне дух волі — з трыумфам паўстане,
І ўсенькія енкі, што чутны ў народзе,
Заменіць ў змаганьне.

Пабудзіць да чыну, дасьць кліч ўсемагутны,
Завесіць працоўны наш сьцяг над Краінай
І дзейнай народ наш сярмяжны, пакутны
Папхне каляінай.

І пульсам магутным забьецца ў народзе,
Ахопіць змаганьнем і душы, і сэрцы,
Аж покуль ня прыдзе пашана свабодзе
А сьмерць паняверцы.