Шыпшына (1927)/І краскі, і словы

І краскі, і словы
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Ня маем мы срэбра
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я краскі і словы завіў у вянок…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




… І краскі, і словы завіў у вянок,
зьвязаў шаўкавіцай-травою;
для водару — кветак ня пырскаў віном —
крынічнай апырскаў вадою.

Ні сябру, ні брату, ні сёстрам сваім
і, нават, ні дзеўчыне русай
я гэты шаўковы вяночак завіў, —
завіў я яго Беларусі.

29-III—27 г.
Менск