Шыпшына (1927)/III/Вяне усьмешка

Зацьвілі зарніцы Вяне усьмешка
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Не маўчы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вяне усьмешка.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЯНЕ УСЬМЕШКА

Вяне усьмешка на вуснах,
русая жоўкне каса,
ў сэрцы самота і вусьціш…
Ведаю боль? — што казаць.

Сам перажыў гэту здраду, —
словы спагады лавіў:
плакаў за нечую радасьць,
ласку чужую хваліў.

Плакаў, а сонцу ўсьміхаўся,
ткаў з яго кос паясы, —
думка высока ўзьвілася…
Толькі ня трэ‘ галасіць!

Плюнь на спагаду і здраду,
сьлёзы зьбяры у прыпол, —
знойдзеш і ласку і радасьць,
лістам ня ляжаш на дол.

Ведаю — сэрцу што горна:
русая жоўкне каса, —
плюнь на спагаду пакорных,
плюнь, ня зірнуўшы назад!

22-VII—26 г.
Менск