Гнуцца вербы Ты расла
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Запалілі агні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ты расла.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ТЫ РАСЛА

Ты расла, гадавалася ў горы,
пралівала крыніцы сьлёз,
і пайшла ад пятнаццаці ў горад
пашукаць сваю долю і лёс.

Не чакаў, калі бачыў калісьці
каля постаці сьпелага жыта,
што рассыплеш свой зірк шалясьцісты
на пясок, на гасьцінец пабіты.

Дзе з вачэй тваіх дзеліся зоры?
Як-жа з вуснаў прапала усьмешка?..
Ты, дзяўчынка, маўчыш, не гаворыш,
ці сябе, а ці іншых цешыш…

6-VII—26 г.
Вуса