Шыпшына (1927)/IV/Расьцьвітай

Не спазналі мяне Расьцьвітай
Верш
Аўтар: Пятро Глебка
1927 год
Вее вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Расьцьвітай.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСЬЦЬВІТАЙ

Расьцьвітай, мая шыпшына,
разьвівайся без мяне,
з тваіх кветак мо‘ дзяўчына
для мяне вянок зьвіе.

Я прыеду тады ўвосень —
не завяне цьвет-вянок
так, як вяне чорных косаў
на плячох нязьвіты шоўк.

Папрашу дзяўчыну шчыра,
хай узложыць мне вянок.
...........
На палі прыду чужыя,
капнуць сьлёзы на пясок!

Не для сівых кос дзяўчына
залаты віла вянок.
Адцьвітай, мая шыпшына, —
зацьвітай сыры пясок!

Вясна 1926 г.
Вуса