Эрос і Псіха (Жулаўскі/Купала)/VII
← V. Цераз кроў | Эрос і Псіха VII. Аўтар: Ежы Жулаўскі Пераклад: Янка Купала Крыніца: Янка Купала. Збор твораў у 9 тамах. Том 9, кніга 1. — Мінск, «Мастацкая літаратура»; 2003. ст. 570 — 578 |
Слухай, дзяўчына, у вялікай ты ласцы.
Людзей двух мудрых прышло з-за граніцы
Каб азіраці тваю тут асобу
/Тваю… бачыць/
І з каралеўскай ласкавае згоды
Цябе цікавы…
ІІ Мудры
(перапыняе)
Не так, не так, вашаць!
Людзям ды Мудрым цікавасць не ўходзіць,
Прымета гэта таўпы. Мы прышлі вось,
Каб тут дзівіцца з вялікай дурноты.
І Мудры
(перапыняе)
Не так вы кажаце! Мы не дзівіліся!
Людзей нямудрых адзнакай здзіўлення
Не наша гэта рэч.
Мудры
Мы адно хочам
Цябе пабачыць і ясна давесці,
Што хоць таўпа збунтаваная хоча
Цябе увольніць, што быццам ты здольна
Свет ажывіць абумёрлы на нова:
Мы мудрацы караля Блякса слугі
Цвярдзім станоўча, што ты не патрэбна
І што без цябе ўсё зрабіці ўдасца…
Ці хочаш, цэнячы гонар вялікі,
Ў супрэчкі з намі удасца?
І Мудры
Не бойся
Таго, што мусіш што мы пераспорым.
Мы людзі Мудрыя, ты ж — Душа толькі,
Якой даўно ўжо прапала /ўсё шчэзла/ значэнне.
ІІ Мудры
Табе я мог бы давесці, што нават
Ты не існуеш.
Мудры
Не хоча казаці.
І Мудры
На адзавіся ж. Мы ласку знаем
Скарэй /ураз/ з тваіх слоў смяяцца нябудзем
Псіха
ІІ Мудры
Дарма прышлі мы сюды…
Мудры чалавек
Не! Заўсёды
Цікава вельмі пазнаць к
Дзе сядзіць гэта быццам бы светы
Маніцца збавіць ад згубы. А ўрэшці
Кароль тут будзе, ў ягонай прыдворні
Мо не было бы для нас ужо месца
Дык вось прышоўшы раней скарыстаем
З таго, што ўбачым рэч дзіўную гэту…
І Мудры
Не разумею я ўсей таей справы,
Хоць я і мудры.
Мудры
Знаць справа дурная.
І Мудры
Што ж за такая яна цудатворка
І за што замкнута сюды.
Мудры
Хто такая?
Ні я, і ніхто больш не знае з тых часаў
Яна — не знаю
З адвечных нейкіх вякоў прыблудзіла
Сказаў бы, з светаў даўно ўжо забытых,
Каб на зямлі караля ўсеўладарцы
Бунт сеяць. Гэта яе вось праступак найбольшы!
ІІ Мудры
Чаму ж кароль забіць не прыкажа.
Мудры
Не памагае! Забітая — нанова
Ўсё недзе родзіцца адвек бунтарка.
Зноў лад муціць, які устанавіў тут
Кароль Блякс. З гэтага ж гутарка ходзе
Паміж народам, дурным, як заўсёды,
Што не смяротна яна і што мае
Моц адрадзіць адміраўшыя светы,
Пакуль не дасць Каралю дабравольна
Паклону і гэтым сваю моц зністожыць
Во, сябры, чуеце? Бы фаля ў моры,
Таўпа аб сцены турмы б'е таўстыя
І крычыць, каб звольніць яе…
І Мудры
У самым дзелі
Таўпу належала б здаўна зністожыць
Аб гэта ў кніжцы сваёй ўжо пісаў я.
Псіха
. . . . . . . . .
Мудры
О так. Работнік для нас не патрэбны
Ужо болей, — бо за яго ўсё машына
Спаўняе. Толькі ж не шкодзіла б пэўна
(Ці так? Не знаю) Змусіць гэну ведзьму
Каб каралю ўсё ж паклон дабравольна
Дала. Тады б быў спакой. Але дарам
Кароль дагэтуль што дня к ёй сыходзе
Праз сваіх слуг яе памаўляе,
Каб паддалася… сягоння ж найгорай!
Муры турэмныя хоць і таўстыя,
Таўпы напорышча могуць не здзержыць.
ІІ Мудры
Не разумею, чаго таўпе трэба
Чаго бунтуецца? То ж ёсць дабрабыт
І ёсць парадак.
Дазорац
Кароль ідзе! — ўжо ідзе…
І Мудры
Стан каралеўскі ў лёх 'склеп, дол' гэты сыходзе!
ІІ Мудры
Дрыжыць мне сэрца…
Мудры
На бок адасту
. . . . . . . . .
Прамовец
Яго ўсяможнасць, кароль, зямлі ўладца,
Пан самаўладны, мацар безгранічны
Казаць меў ласку, каб прад яго вочы
Прывесці астрожніцу зараз.
. . . . . . . . .
Прамовец
Паклон
Ударся тварам
Ніц упадзі, ніц!
Кажу, упадзі ніц.
Прамовец
Каралеўская ласка
Заклікаць хоча цябе яшчэ раз трэці
Каб аддала ёй паклон дабравольна
(Па хвілі)
Табе вядома, што ты тут замкнута
За то, што вечных была бунтоў іскрай
І беспакой безупынна пладзіла!
Ты — звадыятка, ты й ашуканка-манюка, ты топчаш
Правы й законы, наогул бунтарніца люду
І забівачка і сееш зграшэнне і робіш падкопы!
Твае вось віны, — але кароль добры
табе ўсё прабачыць, . . . калі ты
Падзеш на твар прад ягоным вяліччам.
(Па хвілі кажа далей.)
Кароль дазнаў, што праз нейкія чары,
Якія толькі на смех ці на згубу,
Аднак быць могуць прыгодны ў вапошняй
Патрэбе дзеля сваёй добрай мэты:
Ты здольна гінучы свет ажывіць зноў
Кароль у гэта не верыць 'бо смешна!' смех быў бы!
І не знаходзе, каб трэ было гэта
Ускрашаць зноў сонца гаснучае ў небе
Ці зелень выводзіць з зямлі адваротна 'нанова'
З падмогай чараў, калі мы ўжо маем
Цяпло і святло, вытваронае штучна
На электрычнай машыне і досіць
Запасаў ежы дабытых хэмічна.
Але кароль наш надмеру ласкавы
І як паклон адаб'еш дабравольна,
Табе пазволіць, — таўпе на пацеху —
Пры ім забавіцца спробамі цуду…
… … …
Прамовец
Упадзі ніц! — вер каралеўскаму слову,
Што будзеш вольнай і ў чэсці нанова!
… … …
Псіха
… … …
Прамовец
Дарэмна слухаеш! Моцны мур лёху
Твайго муры
І без каралеўскае волі не ўвойдзе
Ніхто сюды не ўвойдзе ні сама і ты не выйдзеш
Прымі ж лепш чэсць
Паслухай слоў каралеўскіх упаўшы
На твар.
(Па хвілі маўчання.)
Што знача твая непарушнасць?
Псіха
Хай сам кароль, калі хоча што, кажа…
Яму адкажу я.
Галасы
Кароль?! — што сказала?
Вар'ятка
Прамовец
(да караля)
Самдзель вар'ятка! Але… аб свет ходзе…
Блякс
Чаго ты хочаш
Псіха
Не! Ты аб што просіш?
Блякс
(па хвілі)
Паклон аддай мне… належны ўладарцу.
Псіха
Ха-ха! дык столькі ж, кароль, ты жадаеш
Ад тэй жабрачкі у путах, якая
Стаіць прад
З жалезам збіта стаіць прад табою!
Ты пан сусвету, кароль усеўладны,
Ядыны дзедзіч старой земскай кулі, —
А я? Такой жа няма ў свеце крыўды,
Якой знясці ад цябе не прышлося!
Ты сон спугнуў мой дзіцячы, высмеяў
Мае маркоты, здушыў лёт да неба,
Маю ты светнасць здаптаў, зламаў сілу
Мя ты зганьбіў і пхнуўшы на збродню
Змкнуў як звера, цяпер жа прыходзіш,
Каб аддала я паклон табе нізкі
Мацар гінучага свету, які ўжо
Пад маей уладай трупее. — Ну, як жа
Табе паклон аддам добравольны,
Калі я ў путах.
… … …
… … …
Дазорац
Дарма мы трудзімся!
Урасла сталь у цела, і замкі заржавелі —
Не паддаюцца…
Псіха
Дык прэч жа ад рук мне!
Магу знаць звольніцца толькі сама я!
… … …
1 Мудры
Як ніць сарвала сталёвыя сковы!
Мудры
Во гэта чары! — яна здольнай будзе
Ускрасіць свет з мёртвых!
Галасы
Збаў нас! Збаў нас! Пані!
Мы молім
Цябе благаем
Псіха
Вас збавіць — ці ж можна
(падымае руку)
Але тых, гэтых, якія там — клічуць…
Блякс
Глядзі, каб путаў не даў я таўсцейшых!
На твар!
Псіха
Твая моц цар трупаў ужо аслабла
Закуй мяне і чакай апаследняй
Сваёй гадзіны! Во слухай галодных,
Якіх і золатам ты не насыціш!
І цешся з мудрасці, што ўжо няздольна
адзін з зямлі вызваць халоднай
Лісток з зямлі ўзрасціці халоднай
С спакою цешся, які ўраз жа будзе
Ужо апошняй і смертнаю глушай
Перамогай цешся сваёй, але помні,
Што ў мяне адной жыцця пачатак
І што мяне можна згнясці, ды ніколі
забіць. Скажы скуць мне рукі нанава,
Кароль, але я кажу: табе гэта
Тваё жалеза маіх рук не здзержыць.
Галасы
… … …
Змілуйся, пане! Прамові, прамові
Хай нас ратуе! Жыць пад табою добра,
Дый хочам сонца, жыцця, хочам кветак!
Змілуйся пане.
… … …
Прамовец
… … …
ўзбурэнняў
Баюся разрухаў…
Калі б табе яшчэ ў такім страшным 'жуткім' часе
Святую вернасць зламаць захацелі,
тады…
Псіха
Грыміць во як, чуеце? — фаля!
Хадзеце вы, што завеце Душы! Я
У муры б'ю гэтыя сэрцам і сцежку
Сцялю праз камень для вас! Дык хадзеце!
Вось надышла ўжо часіна дасыту!
Вось я астатняй адкуплена казняй
Сабрала сілы: усе мяне клічце,
Мяне ўсе знаеце, як не хапіла
Мяне паміж вас! Хадзеце, для вас я
Дам вызваленне — сабе і вам. Хадзеце!
… … …
… … …
Блякс
… … …
Ніц упадзі!
Псіха
Упадзі ты, нявольнік.
Галасы
Што гэта? Згублена!
Галасы
Псіха! О, Псіха!
Псіха
На твар! — казала…
Галасы
О згроза
Псіха
Гінь, звер ты!
… … …
Эрос
О, Псіха!
Псіха
Эрос! Эрос!
Хор
Вітай, Псіха!
… … …
Псіха
Вось зноў пры мне ты пан, каханак, кароль!
Гэдона
Абцёрты слёзы твае, забыты боль!
Псіха
Хай злуча шлюб з табою мяне па гроб!
Каллёна
Прашоў тваіх тых ужо час горкіх проб!
Псіха
Даруй спакой мне, дай мне загладу він!
Мэліка
Ты цераз споўнены збаўлена ўжо чын!
Псіха
Тваёй хачу ўжо на векі векаў быць!
Гагна
Мінула мора пакут а бераг тут ляжыць!
Псіха
Цябе шукала і нікога век болей
Ідучы праз багны жыцця і крутавішчы
Калі ў сне гэта твой твар мне іскрыцца
Хай жа ніколі мой сон не мінецца.
Хор
Прыгожай, шчаснай, нявіннай і спеўнай
Са сну цяжкога ўстаеш, каралеўна!
Гэдона
Вітай праз сонца, што ў далі льсніць сіняй
Каллёна
Вітай праз кветкі на гэтай лагчыне
Мэліка
Вітай праз горы птушатаў у гаі!
Гагна
Вітай праз віры срабрыстых ручаяў!
Эрос
Ці чуеш песні, што іграюць,
Ды зноў цябе каралеўну вітаюць
На блонях вечнай тваёй жа айчыны?
Замкнуты раны твае і крывавіны,
Што ў тваіх белых палах рылі церні,
За ценем маім ідучы калісь верне,
Выгнанкай босай праз жыцця разоры
Ішла ў загнанні, праз гной земскі — ў зоры
А што ўвесь чыста знясла боль і труд
А што цябе не збыдліў земскі бруд
Хоць мат пільгрыміх чапляўся ў след
/Ты цвет во лільі вышла з якіх,/
З якіх узрасла ты во ліліі цвет.
Як калісь белы і толькі сагбёны
Расой слёз срыбных, якую Эоны
У пралёце плачуць над горам, ліхотай.
Стаецца праўдай твая ўся маркота
І што адно сном было ў першай добе,
Па чым ламала ты рукі ў жалобе
— Калі зляцеў сон — як блукала ў цені,—
Сягоння явай зіяе ў праменні:
Вось я сыходжу ў красе яснай сонца
На рай вялікі апошні, бясконца!
Псіха
О, Эрос! Эрос! Кароль мой і пане!
Эрос
О так! — Я Эрос, бо я — над адхланяй
Хаосу, рукі прасцёршы, з бязруху
Дрыжэнне вызваў і чарамі духу,
З яго свет вывеў квяцісты, ў яснотах,
Бо вось тварэц я хацення й маркоты
Якая ў глыб б'е, ці ў неба прасторы
Жыцця ахвярнік і болю прыспора
Але што маю ў сабе ўвесь пачатак
Канец усіх рэчаў, з якіх на астатак
Клубок пляцецца забы
Забыць і журбам даю моц цярпенне
І ўспакаенне апошняе журбаў
І ласку шчасця нявысненай, ціхай:
Завуся яшчэ я — о, Псіха.
Дрыжэнне вызваў і чарамі духу,
З яго свет вывеў квяцісты, у яснотах,
Бо вось тварэц я хацення і маркоты,
Якая ў глыб б'е, ці ў неба прасторы,
Жыцця ахвярнік і болю прыспора,—
Сабой з'яўляючы як і пачатак
Канец усіх рэчаў, з якіх на астатак
Клубок пляцецца, даю моц цярпення
Забыць і журбаў даю ўспакаенне
І радасць шчасця нявысненай, ціхай:
Завуся яшчэ я — о, Псіха!
Пахіляецца і складае пацалунак на губах узлюбёнай.
Усе прысутныя прыкленківаюць, дзе-якія падаюць на твар.
Наступае ціша апошняя.