Міма радыё мчыцца Яна
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
У сэрцы холад, гнеў
Іншыя публікацыі гэтага твора: Яна (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЯНА

Вочы — прадоньне журбы,
а на вуснах
пасінеўшы сьмех-цень…

Вечар месяц ажарабіў
і пусьціў блукацца ля сьцен.

Ён блукае,
а за ім і яна.
Раптам села на камень.
— Можа й падойдзе хто-небудзь сп‘яна? —

— Але хто? —
і сэрца дрантвее.
— Абзаве не адзін валацугай —
і песьня, балючая песьня:
— Эх, каб выпіць портвейну! —
.............
Цяжка быць радасьці ў цуглях
ў гэту сьветлую весну.