Vita (1926)/Мэлёдыі/Непагодай

Над Прыпяцьцю Непагодай
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Ночка моўчкі крочыць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Непагодай (Пушча).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕПАГОДАЙ

Дзень, адзеўшыся смугой,
над ліпай
хліпае
імгой.

Шэльмы-ветры
гнуць асіны
ў мутнай сіні
ніцам
і базыраць з нетрай —
навальніцай

Пры выгане
сярдзіта чмыхае
крутовіна.

Круціць жвір
мяцеліцай
віхура-быстрыня.
Бушуе вір,
шумуе глыбіня,
шалее, пеніцца
вада
— і чуцен гул,
як бурбалак ганьня
у даль
між хваль:
буль-буль!
буль-буль!

1923 г.