Vita (1926)/Сугучнасьць/Душа людзкая халадзее

З тугі вялікай на душы Душа людзкая халадзее
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Я юнацтва вітаю
Іншыя публікацыі гэтага твора: Душа людзкая халадзее…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДУША ЛЮДЗКАЯ ХАЛАДЗЕЕ

Душа людзкая халадзее, —
ня звоняць песьні словамі,
Ужо з усьмешкамі лілёвымі —
цьвісьці ня хочуць больш надзеі.

Вякі прышлі у новым звоне,
прышлі ў надломленай сугучнасьці.
Сьцюдзённы дух у іх магутнасьці
лунае па-над новым сёньнем.

У іх старое захлынецца —
і гені родзіцца негаданы.
У яснацьвеце ды над хатамі
разьвесяць песьні сваё вецьце.