Vita (1926)/Сугучнасьць/У павевах сонечнай красы

Не закілзаць У павевах сонечнай красы
Верш
Аўтар: Язэп Пушча
1926 год
Здаецца
Іншыя публікацыі гэтага твора: У павевах сонечнай красы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ў ПАВЕВАХ СОНЕЧНАЙ КРАСЫ

Стаю ў павевах сонечнай красы
і думкі ў прамяністасьць агартаю.
Стаю, а ў сэрцы песьні нарассып,
а ў песьнях вобразы бягуць гуртамі.

Яны вяршка чужога не сальлюць,
і жыць падсуседзьмі я не дазволю.
Для іх, для іх зьвініць лясоў салют, —
іх радасьць — мілагучнасьць звону.