«Нізалежная Беларусь»

«Нізалежная Беларусь»
Артыкул
Аўтар: Алесь Гарун
Крыніца: «Беларускі Шлях», 1918, № 73, 22 чэрвеня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У адным з нумароў «Дзенніка Кіевскаго» знайходзіцца артыкул п. L. R. перадрукаваны цалком у «Dz. Polski».

Падаўшы ў пачатку артыкулу ведамасьць аб радзе і проклямаванні ею нізалежнасьці Беларусі і зьмест I устаўнай граматы п. L. R. так ацэнівае сітуацыю:

Перад усім, бяручы справу ў грунту, Беларусь мае шмат меней (за Украіну. - Рэд.) данных для панствовай самаістнасьці з боку гісторычнаго, экономічнаго і грамадзкаго, культурнаго. Затым, праклямаванне нізалежнасьці Беларусі наступіло як бы крыху... ранавато і істнаванне беларускаго панства для сіл важачых цяпер у міжнароднай палітыцэ ні яўляецца канечнасьцю, але надта жаданым фактам.

Беларусь парвала свае дзержаўныя зьвязкі з Расіяй ужо пасьля заключэння берасьцейскага міру, устанаўліваючаго захаднія граніцы Расійскай рэспублікі саветаў, у склад якой Беларусь дагэтуль уходзіла.

Берасьцейскай умовай, каторай тэррыторыя, на якую беларускае прэдстаўніцтво мае ўгрунтаваныя і ніўгрунтаваныя прэтэнсіі, падзелено на часьці. За рубяжом астаўся Мазырскі павет і паветы Гродзеншчыны, каторыя беларусы хочуць уважаць за свае, уключаючы нават Гродно і Беласток з этнографічно-польскім округам.

Да гэтаго дня ні ведамы льосы Прыпяці на ўсход ад Выганоўскага возера, і хто ведае ці ні спаткае гэтую зямлю льос Мазырскага павету ў скутак чаго Беларусь згубіла-бы около мільёна этнографічно-беларускай людносьці і артэрыі воднай камунікацыі, маючыя агромністае гаспадарчае значэнне.

Апрача гэтаго астаюцца яшчэ споры з літвінамі, каторыя свае прэтэнсыі расьцягваюць за Берасьцейскі Кордон, і ніўрэгуліраваныя стасункі з Расіяй - да сягодняшняго дня ўпраўлянай саветамі. I нарэшці справа стасункаў да Польшчы.

Абрысаваўшы далей унутранае становішчо Беларусі пан L. R. кажа далей:

Здаецца, аднак, што сярод тварцоў беларускай дзяржаўнай ідэі ёсьць людзі, разумеючыя сітуацыю Беларусі. Людзі гэтыя стараюцца знайсьці дарогі да злучэння ўсіх беларускіх земляў і хочуць паразумецца з Літвінамі.

Прагнуць яны «урэгуліравання» беларуска-літоўскіх дзержаўна-нацыянальных стасункаў на аснове супольнаго будоўніцтва і так сама паразумення с Курляндзіяй у справе доступу да мора?

Плян гэты ёсьць у істоце плянам уваскрашэння гістарычнай Літвы, беларускалітоўскай дзержавы.

I трэба прызнаць, што гэтая канцэпцыя магла бы аказацца жыццёвой. Землі Вялікаго Літоўскаго Княжства, звязаныя с сабой географічнымі і эканомічнымі варункамі маюць традыцыю многавекавога супольнаго істнавання...

Але - дадае п. L. R., спраўджэнне гэтай концэпцыі нізалежыць толькі ад Беларусаў і волі Літвы, але ад сілы мацнейшай, дыктуючай варункі і Літве і Беларусі, і можна сумлевацца - чы гэтай сіле было выгадным уваскрашэнне ў тэй ці іншай форме гістарычнай Літвы.

Нас артыкул п. L. R. цікавіць як першая проба закордонной польскай прэссы зрабіць больш об'ектыўную ацэнку сітуацыі на Беларусі. Большая об'ектыўнасьць і большая спакойнасьць, з якой аўтар піша аб гэтым у газеці, якая выходзіць на «kresach», дадае нам пэўнасьці, што і ў сябе мы спаткаемся прынамсі са спакойным, калі ні прыязным, стасункам да Беларускай панствовасьці з боку той часьці нашых культурных сілаў, якая лічыць сябе духоўна належачай да Польшчы.

Ні ўступаючы ў спрэчку па поваду нікаторых падробнасьцяў у артыкуле п. L. R. зазначым толькі, што сярод «тварцоў беларускай ідэі панствовай» пануе роўнае заўфанне у добрае развязанне нашых «заходніх» стасункаў, і ў асобнасьці да тае сілы, у якой сумлеваецца п. L. R. Але ўконстытуяванне гэтых стасункаў рэч такая, якая ні глядзя на яе канечнасьць, можа быць зроблена паволі і надта сьпешаючыся. Першым і найважнейшым заданнем даннаго часу ёсьць для нас аканчацельнае ўстанаўленне нашых дзержаўных стасункаў 3 Усходам, толькі зрабіўшы гэта, мы здолеям аддаць больш усілкаў і больш увагі нашыА заходнім справам.

П.