Iдзем у горы
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/257.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У вашым краі на сасонцы
Цяпер набачыш ты зару.
Ідзем глядзець на захад сонца!
Ідзем глядзець сівы Эльбрус!
Эльбрус сівізыай замільгае,
Блісне агнём яго чалма.
Дзе расцвілі калёры мая,
Як успамін, зірне зіма.
Зіма на дзедавых кудзерцах
Раскіне яркі свой крышталь.
Заходу вогненнае сэрца
Насуне водблескі на даль.
І далі водблескам заналяці,
Разьбу вячыстую хрыбтоў.
І залатыя стануць палі
Замест кізілавых кустоў.
Кусты зашэпчуць развітанне:
«Сустрэч не будзо з гэтым днём».
І цень навісне, як пытанне,
Замжыць чарнёным серабром.
І серабром туман стушуе
Абрываў явдасны узор,
І забуяе, забушуе
Пад шклом нябес квятніца зор.
І зор тапазавае мгненне
Закрышталюе, як раса.
І здаеца мне, што летуценне
На небе сам я напісаў.
Пісаў крывёй, чытаць сам буду,
Пакуль усход пачне ржавець.
Буркне свой сказ мядзяным гудам
Мой шчыры друг — ручны мядзведзь.
Мядзведзь разляжацца падушкай —
Лагодны, добры, як дзіця.
У яго вачах — у весялушках —
Адбрызгі зорак замігцяць.
І замігцяцца думкай вочы —
Во загаворыць зараз ён.
Крывою лапай заласкоча —
Ён знае прыязні закон.
Закон вялікай, шчырай дружбы
Яму вядом не мепш, чым нам,
Хоць ён у гутарцы не дужы,
Ніколі граматы не знаў.
Я знаю — ён пад перламутрам
Аблочных буйвалаў засне;
Як лепшы дзядзька, сваю футру
Запрапануе шчыра мне.
І прытулюся я да шэрсці —
Да мякка-бурае спіны,
Пачую стукат яго сэрца
І заспакою яго сны.
І сны пабачу я наяве —
Як граюць хмаркі на пуці,
Як горны вецер песняславіць.
Пара, мой друг, пара існі!