Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)/7

6. Чалавѣ́чае во́ко 7. Илья́ й Петро́
Беларуская народная казка

1911 год
8. Стары́ ба́цько

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




7. Илья и Петро.

Даўно́ то́е было́, як ещэ́ сам Бǒґ па земли́ хадзи́ў. Атда́ў Бǒґ уве́сь свѣт Ильи́ й Петру́. Але́, вѣ́дамо, ґдзѣ два паны́, там нико́ли ладу́ нема. Адзи́н пасыла́е дождж, а друґи́ — паґо́ду. Пла́чуць хму́ры, не вѣ́даюць, што раби́ць, каґо́ слу́хаць. Пǒйдзе дождж, та Петро́ бежы́ць да крычы́ць, ла́етца, на чǒм свѣт стаи́ць: „што вы, патаску́хи, ро́бице, на што мо́чыце сѣ́но, цепе́р-жэ лю́дзи ко́сяць!“ — Нам — ка́жуць — Илья́ прыказа́ў. — Ах вы, засцы́ки — ла́етца Петро́ — я вам пакажу́ Илью́! Илья́ заўсю́ды наро́биць ґнилья́. — Ухва́циць Петро́ метлу́ й паразґа́няе хма́ры па куткǒх, а не́бо чы́сценько падмеце́. Та ось, атку́ль ни вазми́са, тарахци́ць, ѣ́дзе Илья́, крычы́ць, як на жывǒт, аж не́бо й земля́ дрыжа́ць. Хма́ры таўку́тца, як непрытǒмные, выла́зяць з куткǒў, и ўжэ́ ли́не таки́ дождж, што не тǒлько бераґи́, але́ й ґруды́ паплыву́ць. Жа́лятца лю́дзи Бо́ґу, што паны́ дзеру́тца, а ў мужыкǒў ґи́ры трасу́тца, жа́лятца й про́сяць, каб Бǒґ даў паґо́ду. Прызаве́ Бǒґ Илью́, насва́рытца на еґо́, а той ка́жэ, што тǒлько развело́со не́чысци-чарце́й, што трэ́э их ґро́мам паби́ць, бо ўве́сь свѣт запаґа́няць. Прызаве́ Бǒґ Петра́ й ка́жэ, што нехай Илья́ тро́хи папалю́е чарце́й. А Илья́ тым ча́сам падни́ме таки́е ґрымо́ты, што аж земля́ сто́ґне: нема́ ни дня, ни но́чы; хма́ры таўку́тца, як вьюны́ ў рэ́шаце; на не́бе кипи́ць, як у ґаршку́; мала́нка бли́скае, аж у ачу́ цё́мно стано́витца, а перу́н сма́лиць ра́з-па-ра́зу, пало́суе хво́и, дубы́ да па́лиць будǒўлю, альбо́ стаґи́. А Илья́ ѣздзиць сабѣ́ па не́бу да каме́ндуе. „Так, так, так! Ґо-ґо-ґо! ещэ́, ещэ́… Лупи́, лупи́ еґо́ ґа́да… От так, так… Ґо-ґо-ґо! Трє́сни еґо па заты́лку. Ґо-ґо-ґо! У паты́лицу, у паты́лицу лупи́ еґо́ ґа́да! Трах, трах! Так-так-так! Ґо-ґо-ґо! Про́сяць лю́дзи на прами́лы Бǒґ, каб уняли́са ґрымо́ты, а Илья́ не слу́хае. Хо́дзиць Петро́ да плюе́тца беззу́бым ро́там ат зло́сци, Нацѣ́шытца Илья́, пачысци́ць сваю́ каля́ску й паѣ́дзе к со́нейку ў ґо́сци. Тут Петро́ падмеце́ не́бо да дава́й сушы́ць зе́млю. От ужэ́ падхо́дзиць пара́ сѣ́яць жы́то, а земля́ суха́я, як пры́сак — зно́ў беда́! Беда́ ўжэ́, што нема́ дажджу́. А Илья́ сваво́лиць сабѣ́ з со́нейкам, а пра зе́млю й забы́ўса. Не ма́юць о́ка адзи́н на друґо́ґо Илья́ й Петро́, сердзи́тые, бая́тца, каб и не сустрє́тца. Але́ от раз узду́мали ены́ пахадзи́ць па земли́, папыта́ць людзе́й, каґо́ ены́ бǒльш лю́бяць, Петра́, ци Илью́. Як сышли́ ены́ на зе́млю, дак па нема́лым ча́се й сустрє́лиса. Иду́ць ены́ ра́зам и спо́раць: Петро́ ка́жэ, што еґо́ бǒльш лю́бяць лю́дзи, а Илья́ ка́жэ, што еґо́. Як дакана́тца, чыя́ пра́ўда? Ба́чаць ены́, аж чалавѣ́к сѣ́е ґрэ́чку. — От — ка́жэ Петро́ — дава́й, папыта́ем, каґо́ мужыки́ бǒльш лю́бяць. — Папыта́ймасо — маўля́ў Илья́. — Памаґа́й Бǒґ — ка́жэ Петро́.— Дзя́куваць. — Скажы́ до́бры чалавѣ́чэ, каґо́ вы бǒльш лю́бице, Петра́, ци Илью́? — Мужы́к зня́ў з пле́ч сево́к, паста́виў еґо́ на зе́млю, пачасаў паты́лицу да й ка́жэ, — а баґи́ еґо́ зна́юць, каґо́ мы бǒльш лю́бим: мо Илью́, мо Па́ўла-Петра́? — Ты не ґарадзи́ пло́та — ка́жэ Петро́, — а кажы́ про́сто. — И Илья́ й Па́вел-Петро́ — до́брые святки́; мы их и лю́бим. — А каґо́ бǒльш? — Ба́чыць мужы́к, што тут не вы́круцишса и ка́а: „пе́ўнеж Па́ўла-Петра́“. Аж затрǒсса Илья́ ат зло́сци. Пашли́ ены́ да́лей, а Илья́ й ка́жэ: „Ото-ж зпеку́ я за ґэ́то ему́ ни́ву — ничо́ґо не заро́дзиць“, а Петро́ ка́жэ: „а я намачу́ й зараджу́“. — Кали́ так, дак я зраблю́ ось як: хто пе́ршы ўку́сиць з ґэ́таѣ ни́вы перапѣ́ч, та пада́витца. — Ухмыли́ўса Петро́ и пашли́ ены́ далей. Было́ ве́льми до́брае то́е лѣ́то: аб дзень паґо́да, цепло́, а ў нǒчы ци це́плая раса́, ци ци́хеньки це́пленьки до́жджик. Расце́ ўсе́, як на дро́жджах; здае́тца, пасадзи́ на по́ле дзи́ця, та й то́е вы́расце. Зрадзи́ла ґрэ́чка па по́яс, аж палеґла́. Наби́ў мужы́к паўґумна́. От намалаци́ў ẻн ґрэ́чки, намало́ў, и напекла́ ба́ба свѣ́жых перапѣ́ч пǒўну пѣч. На той час прыхо́дзяць у то́е село́ Илья́ з Петро́м и заначава́ли ў таґо́ мужыка́. Забы́ўса Илья́, не пазна́ў таґо́ мужыка́. От сѣ́лия ены́ вечэ́раць. — От-же дзя́куваць Бо́ґу — кажэ́ мужы́к — зарадзи́ла цепе́р ґрэ́чка, — про́буйце, ґо́сцики, свѣ́жых перапѣ́ч. — А Илья́ таки́ до́брэ праґалада́ўса. От е́н як хваци́ў перапѣ́ч, так и падави́ўса. Туды́ сюды́ е́н, и вадо́ю запива́ць, и кулако́м биць у ґру́дзи й у спи́ну — от хаць-бы што. Даґада́ўса ẻн, што ґэ́то пракля́тые им перапѣ́чки: и дава́й е́н перапраша́ць мужыка́ й Петра́, дак наси́лу ачу́хаўса. От з таѣ́ пары́ ґо́дзи Илья́ меша́ць лю́дзям сѣ́но каси́ць. Але́ ўсе́ было́-б до́брэ, каб Петро́ не быў таки́ стары́ да ґлухи́. Бǒґ ка́жэ: „пасыла́й таґды́ дождж, як лю́дзи про́сяць, а е́н недачу́е да й пасыла́е дождж, як лю́дзи ко́сяць.

Пересказалъ И. Аземша.

С. Лучицы