Абяцаньне (Гейнэ/Таўбін)

Абяцаньне
Верш
Аўтар: Генрых Гейнэ
1844 (пераклад ?)
Арыгінальная назва: Verheißung
Пераклад: Юлі Таўбін
Пераклад Юлі Таўбін Крыніца: Шляхам гадоў: Гіст.-літ. зб. / Уклад. У. Мархель. — Мн.: Маст. літ., 1990. — С. 229. — 372 с.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Болей босай па балотах
Ты ня пойдзеш, воля наша.
У шкарпэтках пойдзе вашаць
І таксама ў добрых ботах.

Шапку цёплую загэтым
Ты насунеш аж на скроні -
Яна вушы абароніць
Ад зімовых сьцюж і ветраў.

Атрымаеш нават ежы -
Прад табой такія шыры!
Унікай адно сатыры
Ды эксцэсаў неналежных.

Не сьмялей адно ні ў мысьлях!
Не забудзься на пашану
Да людзей вышэйшых станаў
І да пана бургамістра.