Пачайнская друкарня Аб лесаўчыках
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1924 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 2 (8), красавік-сьнежань 1924 г., б. 105-106
Крыўскі (беларускі) старадаўны лістоўны стыль

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АБ ЛЕСАЎЧЫКАХ. Адну з найцікавейшых страніц нашай вайсковасьці становіць вайсковая вольніца, якая дзеяла ў канцы XVI і пачатках XVII ст. На вялікі жаль, гісторыя гэтай крыўскай вольніцы дужа мала вядомая і зрэшта вельма аднастаронна асьветлена, бо толькі са стараны польскіх пісьменнікаў, якія шмат што прамаўчалі, шмат што сказілі. Усё-ж такі факт астаецца фактам, што гэта крыўская вольніца ў свой час, шмат нагрымела. Між іншымі сучаснымі ім характарыстыкамі заслужывае. асаблівай увагі. кніга пад агалоўкам: „Przewagi Elearów polskich, co ich niegdy Lisowczykami zwano, które czynili w państwach cesarsckich przeciwko heretykom za czasów niezwycieżonych monarchów Ferdynanda II cesarza chrześcijanskiego od 1619 aż do 1623 (Poznań 1623). Аўтор гэтай кнігі Войцех Дубалуцкі (Dębołęcki). Дубалуцкі быў манахам ордэну францішканаў. спраўляў чыннасьць капэляна пры Лесаўчыках. Дубалуцкі родам быў з Падляся і ўславіўся, як, піша А. Здановіч (Rys Dziejów literatury polskiej), немаральнасьцю жыцьця і. буйнасьцю характару. Для яго абоз Лесаўчыкоў быў тым мейсцам, зкуль яго не магла дастаць духоўная старшызна і дзе ёц мог мала зьвяртаць увагі на грозныя напамінаньні ня толькі францішканскіх провінціяналаў, але і на напамінаньні самога папежа.

Гэты буйны францішканін прыймаў удзел ва ўсіх паходах Лесаўчыкоў і сьпісываў дзеннік іх чынаў. Нажаль, арыгінал таго дзенніка затраціў ён недзе ў сілезскіх горах. Вышэйназваную кнігу ён ужо сьпісываў другі раз з памяці. Пасьля прадмовы Дубалуцкі зьмест кнігі падаў вершам:

Położywszy Moskwę jako grad konopie,
Wołgę pomaciwszy, bieżą o swej kopie
Przez Dniestr, Ren i Dunaj. Po wszystkiej Europie
Padli jak snopie.

Кніга гэта дае вельмі цэнны матэр’ял, да гісторыі Лесаўчыкоў. Гэта было свайго роду вайсковае брацтва, якое дзялілася на копы, ад 60 да 100 душ, і знаходаілася пад загадам выбарнай старшызны. Карны кодэкс Лесаўчыкоў быў вельмі строгі: кождая значнейшая правіна каралася сьмерцю. Дзеннік гэты вельмі падробна разарацававы, хоць і пераплецены, Евангельлямі на кожды дзень, бо, бытцам Лесаўчыкі заўсёды толькі паводле Евангельля жылі і паскупалі. Адкінуўшы фальшывы рэлігійны фанатызм, якім перасычана кніга, трэба прызнаць, што асобныя мейсцы яе расказаны надзвычай, барвіста і цікава. Для прыкладу падамо некалькі выпісаў.

„Усе, мабыць, памятаюць, шта праз, увесь, час валошскай вайны, ня кім усе найгоршыя дзіры, запіхалі, як Элеарамі, або, па стараму—Лесаўчыкамі. Ледзь здоляў з якой стараны паказацца вораг, то зара сыплюцца да гэтманаў просьбы даць каторую колечы харугаў Элеараў; так іх заўсёды наперад выпіхалі, як гончых… Ня было ніводнага нападу на Запарожцаў, у каторым Элеары не прымушаны былі-бы іх пасілкаваць, ня толькі полям штурмы перарываючы, але нават і пехатой перабегшы, з іх шанцаў Туркаў выганялі… Гэтак безмала штодзень бедныя Элеары ня толькі сваю, але і чужую пяньку атропывалі. А калі іх небаракаў, з прычыны пераводу Запарожцаў, бліжэй пад воражы абоз пасадзілі, праз тры дні на голым полі адкрытых, хто калі пасілкаваў, акром Бога самога“.

Лесаўчыкі любілі паказаць сваю удаласьць і жыцьця саўсім не цанілі. Між многімі прыкладамі самапасьвяты і удальства Лесаўчыкоў, апавядае Дубалуцкі такое з часаў бытнасьці Лесаўчыкоў у Нямеччыне:

„Мінаючы адно мястэчка…, перад якім на аднэй старане дарогі, на скале, стаяла многа мяшчанаў з галябардамі (паводле тамтэйшага звычаю ў чэсьць пераходзячага войска), некатарыя з Элеараў думаючы, што гэта былі воражыя (а хочучы паказаць, што хоць яны там так высока, але, каб пазволена было, то ня ўседзілі-б), абралася іх з дзесятак, каторыя, на выстрэл луку ад іх, на другую яшчэ вышэйшую скалу, міма якой праходзіла вайскавойска, пусьціліся адзін за другім, трымаючыся конскіх грываў. Узьехаўшы цудам на скалу, калі па ей гарцавалі, скруціў адзін другога, так што зваліліся з конямі, кожды асобна (вецьця на скале паросшага хапаючыся), як з найвышэйшай камяніцы. Як толькі ўпалі абодвы, і ён і конь, атросшыся абодвы, селі на коні і па полю езьдзілі. Мяшчане думаючы, што гэтак усе і іх коні ня могуць шванкаваць: пакуль валіліся, крычэлі з літасьці імя Езус! а калі ускочылі на коні, крычэлі віншуючы здароўя і цешучыся з такога народу на помач“.

Цікава апісуе Дубалуцкі тагочасную рабунковую вайну, чым асабліва адзначалася войска Фэрдынанда, а між іншымі і Лесаўчыкі не адставалі.

„Вельмі хораша было бачыць (паміж многімі такімі іншымі) калі адзін язьдзец добра адзеты, конавак, пляшак і інш. кругом сябе навязаўшы, гусю з гусятамі яшчэ зелянюсенькімі ў горад заганяючы, з палкоўнікам элеарскім і некалькімі яго афіцэрамі сустрэўся. Другі за ім цялё, казу і авечку каню да хваста, як хартоў, на смычы прывязаўшы, а рабую кошачку, замест зайца, на руках трымаючы, бытцам з ловаў вяртаўся. Трэці, нездалёк за імі, сьвіню прывязаўшы да конскага хваста, з катлом на галаве, а гарлачом малака у левай руцэ, за імі, ляніва даганяючы, валок раздзертую пярыну, перакінутую праз каня, як торбы; у якой, разам з пёрамі, відаць было з аднэй стараны некалькі полцяў саланіны і пару індыкоў, а з другой—злоўленую жанчыну, якая седзячы абіралася з пёраў“.

У. С.