95 тэзісаў: Розніца паміж версіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
пачатак |
пераклад, катэгорыі |
||
Радок 1:
{{Загаловак
| назва = 95 тэзісаў
| аўтар = Марцін
| дата = 31 кастрычніка 1517
| крыніца =
Радок 11:
}}
[[Файл:95Thesen.jpg|справа|200пкс]]
{{Капітэль|Зь}} любові да праўды і прагі яе выявіць ніжэйшыя прапановы будуць абмеркаваныя ў Вітэнбэргу пад старшынствам вялебнага айца Марціна Лютэра, магістра мастацтваў і сьвятога багаслоўя, а таксама ардынарнага лектара па іх у тым самым месцы. Таму ён просіць, каб усе, хто ня зможа прысутнічаць і дыскутаваць з намі вусна, зрабілі гэта пісьмова. У імя Госпада нашага Ісуса Хрыста. Амэн.
----
# Госпад і Вучыцель наш Ісус Хрыстос, кажучы: «Пакайцеся…» — пажадаў, каб усё жыцьцё вернікаў было пакаяньнем.
# Гэтае слова ня можа быць зразуметае як сакрамантнае пакаяньне (то бок споведзь і адпушчэньне грахоў, якое адпраўляюць сьвятары).
# Аднак не азначае яно і толькі ўнутранае пакаяньне; не, унутранае будзе пустым, калі ў зьнешнім жыцьці не вядзе да ўсемагчымых зьмярцьвеньняў плоці.
# Таму пакараньне доўжыцца да тае пары, пакуль доўжыцца нянавісьць да яго (гэта і ёсьць сапраўднае ўнутранае пакаяньне), гэта значыць, да нашага ўваходу ў валадарства нябеснае.
# Папа ня мае ні волі, ні ўлады адпускаць любыя пакараньні, акрамя тых, якія наклаў сам ці сваёй уладай, ці паводле царкоўнага права.
# Папа ня можа адпускаць ніякай правіны, акрамя абвяшчэньня і пацьверджаньня адпушчэньня імем Госпада. Ён можа, аднак, адпускаць правіны ў вызначаных яму выпадках; калі ён грэбуе гэтым правам, правіна застаецца надалей.
# Нікому Бог не даруе правіны, не прынізіўшы і не прымусіўшы скарыцца ва ўсім сьвятару, свайму намесьніку.
# Царкоўныя правілы пакаяньня накладаліся толькі на жывых, і паводле іх ня могуць накладацца на мёртвых.
# Таму мае ласку да нас Дух Сьвяты ў папе, у дэкрэтах якога заўжды выключаныя артыкулы пра сьмерць і непазьбежнасьць.
M.D.Xvii.
[[Катэгорыя:Творы XVI стагодзьдзя]]
[[Катэгорыя:Хрысціянства]]
[[Катэгорыя:Творы Марціна Лютэра]]
[[Катэгорыя:Рэлігійныя тэксты]]
|