Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/102: Розніца паміж версіямі

Pywikibot touch edit
VasyaRogov (размовы | уклад)
Статус старонкіСтатус старонкі
-
Не правераная
+
Вычытаная
Змест старонкі (уключаецца):Змест старонкі (уключаецца):
Радок 1: Радок 1:
Пісьменства ў беларускай мове асабліва пашырылася з палавіны XV сталецьця. Праўда, дзені-дзе ўжо пачалі вучыцца лацінскай і польскай мовам, але ў масе вышэйшыя і сярэднія станы гаспадарства — паны, шляхта і мяшчане пішуць, чытаюць і гавораць амаль што выключна толькі ў беларускай мове. У грамадзянства існуе вялікае запатрабаваньне на беларускую кнігу. Каб здаволіць гэтую кніжную патрэбу, існуе шмат друкарань. Друкарні раскідаліся па ўсёй Беларусі, па вялікіх і малых гарадох. Мы можам назваць друкарні ў такіх гарадох, як Вільня, Полацак, Менск, Магілеў, Несьвіж, Любча, Заслаў, Слуцак, Пінск, Заблудава, Супрасьль, Еўе і г. д. Кніжная праца йдзе жвавым крокам.
Пісьменства ў беларускай мове асабліва пашырылася з палавіны XV сталецьця. Праўда, дзе-ні-дзе ўжо пачалі вучыцца лацінскай і польскай мовам, але ў масе вышэйшыя і сярэднія станы гаспадарства — паны, шляхта і мяшчане пішуць, чытаюць і гавораць амаль што выключна толькі ў беларускай мове. У грамадзянства існуе вялікае запатрабаваньне на беларускую кнігу. Каб здаволіць гэтую кніжную патрэбу, існуе шмат друкарань. Друкарні раскідаліся па ўсёй Беларусі, па вялікіх і малых гарадох. Мы можам назваць друкарні ў такіх гарадох, як Вільня, Полацак, Менск, Магілеў, Несьвіж, Любча, Заслаў, Слуцак, Пінск, Заблудава, Супрасьль, Еўе і г. д. Кніжная праца йдзе жвавым крокам.

У пачатку XVI сталецьця на Захадзе вынік рэформацыйны рух. Хутка ён перакінуўся і на Беларусь. На Беларусі пачалі пашырацца лютаранства, кальвінізм, антытрынітарства, арыянства, соцыянізм і другія рэлігійныя рэформацкія сэкцыі. Рух рэформацыі абудзіў і тут, як на Захадзе, культурна-нацыянальныя пытаньні. Яны падняліся як у нас, так і ў Польшчы. У Польшчы зьявіўся гурток так званых рэформістых, каторыя, паміж іншым, паднялі пытаньне аб нацыянальнай царкве з набажэнствам у польскай мове. З такіх рэформістых мы павінны назваць, напр., Маджаеўскага і Асалінскага. У Беларусі ідэі рэформізму праводзілі ў жыцьцё Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. Цяпінскі ператлумачыў на беларускую мову Эвангэльле. У прадмове да свайго Эвангельля ён бядуе аб тым, што некаторыя з беларусаў «у польскія школы або ў іншыя сябе і дзеці свае без встыду заправуюць». Трэба ўсё ж такі адзначыць, што і ў Польшчы, і ў Беларусі рэформацыя не зрабілася нацыянальнай справай, як, напрыклад, у немцаў, швайцарцаў і другіх народаў. У нас ня было беларускіх Лютараў і Кальвінаў. Ня спусьцілася рэформацыя ў Беларусі ў народныя нізы, не абурыла соцыяльных пытаньняў і не дала, як у Нямеччыне, абаронцы мужычых праў Тамаша Мюнцэра. Рэформацыя стала як-бы рэлігійнай фрондай. Знатныя фаміліі прымалі лютаранства і кальвінізм як нешта новае, цікавае. Асабліва пашырыўся кальвінізм. Такія, напрыклад, беларускія арыстократычныя фаміліі, як Радзівілы, Зяновічы, Валовічы, Кішкі, Глябовічы, Слушкі і др., сталі хутка кальвіністымі. За імі цягнулася шляхта і мяшчане. Але ўсё гэта ня было {{перанос пачатак|грун|тоўнай}}