Старонка:Асновы дзяржаўнасці Беларусі.PDF/10: Розніца паміж версіямі

Pywikibot touch edit
VasyaRogov (размовы | уклад)
 
Статус старонкіСтатус старонкі
-
Не правераная
+
Вычытаная
Змест старонкі (уключаецца):Змест старонкі (уключаецца):
Радок 1: Радок 1:
З гэтага вынікае, што Беларусь, як і яе суседка Літва, мае такія-ж правы на адбудову свае гаспадарсьцьвенасьці, як і Польшча. Тое, што Беларусь і Літва нейкі час былі ў уніі з Польшчаю не пазбаўляе іх права на адбудову гаспадарсьцьвенае незалежнасьці ў форме супольнага Беларуска-Літоўскага гаспадарства, ці нават у форме асобных гаспадарсьцьвеных арганізацый '''неразборліва''' і Беларусь, і Літва маюць як агульнае права кожнай нацыянальнасьці жыць незалежным жыцьцём, так і правы гістарычна-юрыдычныя.
З гэтага вынікае, што Беларусь, як і яе суседка Літва, мае такія-ж правы на адбудову свае гаспадарсьцьвенасьці, як і Польшча. Тое, што Беларусь і Літва нейкі час былі ў уніі з Польшчаю не пазбаўляе іх права на адбудову гаспадарсьцьвенае незалежнасьці ў форме супольнага Беларуска-Літоўскага гаспадарства, ці нават у форме асобных гаспадарсьцьвеных арганізацый, бо і на гэта і Беларусь, і Літва маюць як агульнае права кожнай нацыянальнасьці жыць незалежным жыцьцём, так і правы гістарычна-юрыдычныя.


Цяпер прыходзіць пара паправіць гістарычныя абмылкі мінуўшчыны - тым больш, што Беларуская нацыя апіраецца на крэпкіх фундамэнтах гаспадарсьцьвенасьці на шырокіх дэмакратычных асновах і мае трывалыя асобеннасьці адметнае гістарычнае культуры.
Цяпер прыходзіць пара паправіць гістарычныя абмылкі мінуўшчыны - тым больш, што Беларуская нацыя апіраецца на крэпкіх фундамэнтах гаспадарсьцьвенасьці на шырокіх дэмакратычных асновах і мае трывалыя асобеннасьці адметнае гістарычнае культуры.
Радок 7: Радок 7:
IV.
IV.


Найдаўнейшыя часы гісторыі Беларусі адзначаны панаваньнем дэмакратычных ідэй у грамадзкім і гаспадарскім ладзе. Найвышэйшая ўлада прыналежыць''вечу'', або народнаму сходу, каторы ў Вітэбску і Полацку выбіраў князёў, а ў Смаленску і Тураве бяз згоды яго ўлада не магла перахадзіць ад аднаго князя да другога. Разьдзелу на станы ня было: панавала роўнасьць. Гэткі лад дзяржаўся да пачатку XVI сталецьця, калі перакінуўшыйся з Літвы і Польшчы разьдзел на станы зробіў вялікія перамены у старабытных дэмакратычных парадках. Аднак, кожын з трох станаў, на якія быў падзелены беларускі народ, захаваў сьляды даўнейшае ўлады народу. Пакуль сяляне былі вольныя, яны мелі сваё валасное веча і валасны суд, датрываўшыя блізу да сярэдзіны XVII сталецьця шмат у якіх мясцох і перайшоўшыя пасьля ў сельскія арганізацыі і сходы, жывыя і цяпер. Месты аставаліся вольнымі грамадамі: у іх дэмакратычная роўнасьць і суды былі забяспэчаны каралёўскімі прывілеямі, за якія мяшчане ў патрэбе ўмелі бароцца. Вышэйшы ваенна-службовы стан выпрацаваў для сябе такую форму констытуцыі, каторая давала гэтаму стану права вельмі шырокага ўчасьця ў справах гаспадарства, пачынаючы ад выбару вялікага князя і канчаючы справамі вайны і міра і правадаўства. Констытуцыю баранілі асобныя прывілеі, выпаўняць каторыя вялікія князі запрысягаліся. Шляхоцкі стан, як ваенна-службовы дабіўся найбольш у разьвіцьці парлямэнцкага ладу. Сьпярша ён складаўся з двох слаёў: панства-арыстакратаў і неарыстакратаў. Нерадавітыя элемэнты дабіліся поўнае роўнасьці з радавітымі, абдоранымі прывілеямі. Але шляхоцкага стану ў Беларусі нельга зусім раўнаваць да шляхты ў Заходняй Эўропе. Шляхта ў Літве і Беларусі - і асабліва ў Беларусі - была вельмі чысьленая і сваёй заможнасьцю пераважна ня розьнілася ад {{Перанос пачатак|п=сялян|к=скага}}
Найдаўнейшыя часы гісторыі Беларусі адзначаны панаваньнем дэмакратычных ідэй у грамадзкім і гаспадарскім ладзе. Найвышэйшая ўлада прыналежыць ''вечу'', або народнаму сходу, каторы ў Вітэбску і Полацку выбіраў князёў, а ў Смаленску і Тураве бяз згоды яго ўлада не магла перахадзіць ад аднаго князя да другога. Разьдзелу на станы ня было: панавала роўнасьць. Гэткі лад дзяржаўся да пачатку XVI сталецьця, калі перакінуўшыйся з Літвы і Польшчы разьдзел на станы зробіў вялікія перамены у старабытных дэмакратычных парадках. Аднак, кожын з трох станаў, на якія быў падзелены беларускі народ, захаваў сьляды даўнейшае ўлады народу. Пакуль сяляне былі вольныя, яны мелі сваё валасное веча і валасны суд, датрываўшыя блізу да сярэдзіны XVII сталецьця шмат у якіх мясцох і перайшоўшыя пасьля ў сельскія арганізацыі і сходы, жывыя і цяпер. Месты аставаліся вольнымі грамадамі: у іх дэмакратычная роўнасьць і суды былі забяспэчаны каралёўскімі прывілеямі, за якія мяшчане ў патрэбе ўмелі бароцца. Вышэйшы ваенна-службовы стан выпрацаваў для сябе такую форму констытуцыі, каторая давала гэтаму стану права вельмі шырокага ўчасьця ў справах гаспадарства, пачынаючы ад выбару вялікага князя і канчаючы справамі вайны і міра і правадаўства. Констытуцыю баранілі асобныя прывілеі, выпаўняць каторыя вялікія князі запрысягаліся. Шляхоцкі стан, як ваенна-службовы дабіўся найбольш у разьвіцьці парлямэнцкага ладу. Сьпярша ён складаўся з двох слаёў: панства-арыстакратаў і неарыстакратаў. Нерадавітыя элемэнты дабіліся поўнае роўнасьці з радавітымі, абдоранымі прывілеямі. Але шляхоцкага стану ў Беларусі нельга зусім раўнаваць да шляхты ў Заходняй Эўропе. Шляхта ў Літве і Беларусі - і асабліва ў Беларусі - была вельмі чысьленая і сваёй заможнасьцю пераважна ня розьнілася ад {{Перанос пачатак|п=сялян|к=скага}}