Гісторыя ў СССР і БССР. — Нашыя «ўсходнікі»: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Gleb Leo (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
 
Радок 8:
}}
 
{{цэнтар|'''Гісторыя ў СССР і БССР. — Нашыя „ўсходнікі“„ўсходнікі”.'''|памер=140%}}
 
<div style="text-align:justify; text-indent:2em;">
Аб тым, што ў СССР узрастае маскоўскі нацыяналізм, газэты пішуць даўно. Што гэта цалком адказвае праўдзе, можна пераканацца і беспасрэдна з маскоўскіх радыёвых перадачаў, асабліва калі яны зьвязаны з гістарычнымі юбілеямі. Натуральна, усё былоб у парадку, каб гэты маскоўскі нацыяналізм ня быў імпэрыялістычным. Нажаль, аднак, ён мае іменна гэты характар і таму зьяўляецца вельмі небясьпечным для беларусаў. Кажучы аб узросьце маскоўскага нацыяналізму, ня трэба думаць, быццам ён выціснуў зусім інтэрнацыяналізм. Апошні астаўся і вельмі зручна зжыўся з расейскім нацыналізмам, хоць, здавалася, разам ім ніколі ня будзе месца.
 
Адраджэньне расейскага захопніцтва налепш можна пазнаць з параўнаньня бальшавіцкіх адночінаў да гісторыі СССР і даўнейшай Расеі на працягу апошніх 20-ці гадоў. Пры Леніне выйшаў у сьвет падручнік гісторыі СССР. Пакроўскага. Быў гэты падручнік апрацаваны поўнасьцю пры помачы г. зв. марксаўскага падыходу да гісторыі. Пакроўскі разлажыў, як кажуць, на лапаткі імпэрыялістычную гісторыю даўнейшай Расеі, апляваў найлепшыя ў ёй мамэнты і апрача бунтаў Разіна і Пугачова не знайшоў нічога годнага пахвалы. Перадаюць, што калі Ленін прачытаў гэты, падручнік, вельмі ім захапіўся і сказаў, што з камуністычнага гледзішча нічога лепшага аб дарэвалюцыйнай Расеі напісана быць на можа. Адпаведныя камісіі загадалі ўвясьці падручнік Пакроўскага ў савецкія школы. Шмат гадоў савецкая моладзь вучылася гісторыі СССР і даўнейшай Расеі паводле Пакроўскага.
марксаўскага падыходу да гісторыі. Пакроўскі разлажыў, як кажуць, на лапаткі імпэрыялістычную гісторыю даўнейшай Расеі, апляваў найлепшыя ў ёй мамэнты і апрача бунтаў Разіна і Пугачова не знайшоў нічога годнага пахвалы. Перадаюць, што калі Ленін прачытаў гэты, падручнік, вельмі ім захапіўся і сказаў, што з камуністычнага гледзішча нічога лепшага аб дарэвалюцыйнай Расеі напісана быць на можа. Адпаведныя камісіі загадалі ўвясьці падручнік Пакроўскага ў савецкія школы. Шмат гадоў савецкая моладзь вучылася гісторыі СССР і даўнейшай Расеі паводле Пакроўскага.
 
Аднак, па нейкім часе, супроць гэтага камуністычнага падручніка пачуліся крытычныя галасы. Даказвалася, што іменна з камуністычнага гледзішча гэты падручнік дрэнны! Крытыкі закідалі, што Пакроўскі вельмі памыліўся, калі не знайшоў у гісторыі Расеі нічога добрага, што і ў даўнейшай Расеі былі падзеі і асабістасьці, якіх ня толькі ня можна аплёўваць, але якімі трэба гардзіцца нават камуністам. Пачалі шукаць гэтых падзеяў і асабістасьцяў. Спачатку асьцярожна казалі, што вось, прыкладам, прыняцьце хрысьціянства было пазытыўным здарэньнем, што добрымі