Аб «тутэйшых»: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Gleb Leo (размовы | уклад)
Новая старонка: «{{Загаловак | назва = Аб «тутэйшых» | аўтар = Мікалай Шкялёнак | год = 1939 год | крыніца = [https://files.knihi.com/Knihi/Pieryjodyka/mab.lt/Dauniejsyja/Vilnia/Bielaruski_front_Vilnia,_1936-1939.pdf.zip/221568-1939-14.pdf Газэта «Беларускі Фронт», № 14 (48), 15 ліпня 1939 г., б. 2-3] | сэкцыя = Публіцыстыка | анатацыі...»
 
Gleb Leo (размовы | уклад)
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 30:
Напасьледак скажам некалькі слоў аб тым, як павінна беларускае грамадзянства аднасіцца да „тутэйшых“. За прыкладам чужынцаў часта і сярод беларусаў можна заўважыць грэблівы і лёгкадумны пагляд на гэта пытаньне. Падобнае становішча ёсьць недапушчальным з боку беларускага. Трэба ведаць, што „тутэйшасьць“ згуляла нязвычайна вялікую ролю ў жыцьці беларускага народу, бо яна абараніла беларускую нацыянальнасьць ад зьнішчэньня ў найгразьнейшым пэрыёдзе яе існаваньня. Дзякуючы „тутэйшасьці“ беларускі народ пратрываў гэты час у сваей гісторыі і дачакаўся адраджэньня, пры якім зьнішчэньне беларускай нацыі ёсьць ўжо немагчымым. Вялікая шкода, што мы так мала ведаем аб „тутэйшасьці“ і не маем ніякіх прац на гэту тэму, а ўжо вялікім грэхам з боку беларускага было-б успомненае лёгкадумнае адношаньне да гэтага дзейніка, так дасканальна консэрваваўшага беларускую нацыю. За „тутэйшых“ беларусы абсалютна ня маюць чаго стыдацца і павінны сьмела аб іх гаварыць, а нават гардзіцца, бо праяў гэты ёсьць доказам жывучасьці беларускага народу і яго прыроджанага розуму. Дык гістарычна рэч бяручы ацэна „тутэйшасьці“ беларусамі павінна быць толькі пазытыўная.
 
А як трэба аднесьціся да „тутэйшых“ у сучаснасьці, калі побач з імі разьвіваецца сьведамы беларускі рух? Ці магчыма таляраваць гэты праяў тады, калі ўжо беларускі рух можа пахваліцца вялікімі здабыткамі, калі „тутэйшасьць“ як-бы замінае разьвіцьцё беларускага руху? У прынцыпе на гэта пытаньне трэба адказаць, што беларусы павінны імкнуцца да ліквідацыі тутэйшасьці. Аднак, у залежнасьці ад абставінаў, тактыка тут павінна быць розная. Там, дзе сярод „тутэйшых“ ёсьць досыць беларускіх сілаў і магчымасьцяў, там трэба весьці беларускую асьведамляючую акцыю „поўнай парай“. У тых-жа „тутэйшых“ асяродках, дзе беларусы, з прычын ад волі іхняй незалежных, ня могуць весьці асьведамляючай акцыі, дзе не даходзіць ніякае беларускае друкаванае слова, там тактыка беларуская павінна быць іншай. Там неабходна падтрымоўваць тутэй�„шасьць“„тутэйшасьць“, проціўставіць яе чужым нацыянальным уплывам. У гэткіх асяродках „тутэйшасьць“ і ў сучаснасьці павінна згуляць тую-ж ролю консэрватара беларускай нацыі, якую згуляла ў гісторыі. „Тутэйшасьць“ трэба падтрымоўваць там датуль, пакуль ня зьявяцца магчымасьці беларускай працы ў гэткіх асяродках.
 
Урэшце там, дзе ані беларускай асьведамляючай акцыі, ані „тутэйшых“ няма, а людзі, гаворачыя пабеларуску, або сапсутай беларускай мовай, азначаюць сваю нацыянальнасьць паводле веры, там трэба імкнуцца да стварэньня „тутэйшага“ руху. Найбольш гэткіх асяродкаў ёсьць у нашых гарадох. Паўстаньне „тутэйшага“ руху ў гэткіх мясцох дасьць мацнейшыя фундамэнты да беларускай асьведамляючай працы, чымся безпасрэдная беларуская акцыя.