Старонка:Асновы дзяржаўнасці Беларусі.PDF/10: Розніца паміж версіямі

 
Статус старонкіСтатус старонкі
-
Праблематычная
+
Не правераная
Змест старонкі (уключаецца):Змест старонкі (уключаецца):
Радок 7: Радок 7:
IV.
IV.


Найдаўнейшыя часы гісторыі Беларусі адзначаны панаваньнем дэмакратычных ідэй у грамадзкім і гаспадарскім ладзе. Найвышэйшая ўлада прыналежыць''вечу'', або народнаму сходу, каторы ў Вітэбску і Полацку выбіраў князёў, а ў Смаленску і Тураве бяз згоды яго ўлада не магла перахадзіць ад аднаго князя да другога. Разьдзелу на станы ня было: панавала роўнасьць. Гэткі лад дзяржаўся да пачатку XVI сталецьця, калі перакінуўшыйся з Літвы і Польшчы разьдзел на станы зробіў вялікія перамены у старабытных дэмакратычных парадках. Аднак, кожын з трох станаў, на якія быў падзелены беларускі народ, захаваў сьляды даўнейшае ўлады народу. Пакуль сяляне былі вольныя, яны мелі сваё валасное веча і валасны суд, датрываўшыя блізу да сярэдзіны XVII сталецьця шмат у якіх мясцох і перайшоўшыя пасьля ў сельскія арганізацыі і сходы, жывыя і цяпер. Месты аставаліся вольнымі грамадамі: у іх дэмакратычная роўнасьць і суды былі забяспэчаны каралёўскімі прывілеямі, за якія мяшчане ў патрэбе ўмелі бароцца.
Найдаўнейшыя часы гісторыі Беларусі адзначаны панаваньнем дэмакратычных ідэй у грамадзкім і гаспадарскім ладзе. Найвышэйшая ўлада прыналежыць''вечу'', або народнаму сходу, каторы ў Вітэбску і Полацку выбіраў князёў, а ў Смаленску і Тураве бяз згоды яго ўлада не магла перахадзіць ад аднаго князя да другога. Разьдзелу на станы ня было: панавала роўнасьць. Гэткі лад дзяржаўся да пачатку XVI сталецьця, калі перакінуўшыйся з Літвы і Польшчы разьдзел на станы зробіў вялікія перамены у старабытных дэмакратычных парадках. Аднак, кожын з трох станаў, на якія быў падзелены беларускі народ, захаваў сьляды даўнейшае ўлады народу. Пакуль сяляне былі вольныя, яны мелі сваё валасное веча і валасны суд, датрываўшыя блізу да сярэдзіны XVII сталецьця шмат у якіх мясцох і перайшоўшыя пасьля ў сельскія арганізацыі і сходы, жывыя і цяпер. Месты аставаліся вольнымі грамадамі: у іх дэмакратычная роўнасьць і суды былі забяспэчаны каралёўскімі прывілеямі, за якія мяшчане ў патрэбе ўмелі бароцца. Вышэйшы ваенна-службовы стан выпрацаваў для сябе такую форму констытуцыі, каторая давала гэтаму стану права вельмі шырокага ўчасьця ў справах гаспадарства, пачынаючы ад выбару вялікага князя і канчаючы справамі вайны і міра і правадаўства. Констытуцыю баранілі асобныя прывілеі, выпаўняць каторыя вялікія князі запрысягаліся. Шляхоцкі стан, як ваенна-службовы дабіўся найбольш у разьвіцьці парлямэнцкага ладу. Сьпярша ён складаўся з двох слаёў: панства-арыстакратаў і неарыстакратаў. Нерадавітыя элемэнты дабіліся поўнае роўнасьці з радавітымі, абдоранымі прывілеямі. Але шляхоцкага стану ў Беларусі нельга зусім раўнаваць да шляхты ў Заходняй Эўропе. Шляхта ў Літве і Беларусі - і асабліва ў Беларусі - была вельмі чысьленая і сваёй заможнасьцю пераважна ня розьнілася ад сялян