Ліст Змітрака Бядулі да Антона і Івана Луцкевічаў
(Пасля перасылкі з Антону і Івану Луцкевічам)
Антону і Івану Луцкевічам Ліст Аўтар: Змітрок Бядуля 1918-1920 |
Браточкі Антон і іван!
Чалом, чалом, даражэнькія. Не маю слоў пісаць вам, як я рад быў, атрымаўшы вестку аб Вас. Вельмі цешыўся я з Вашай працы за гэты час. Пад Вялікарасіяй у Менску гэтага зрабіць нельга было нават за час волі. Цэнтралістычныя тэндэнцыі народных камісараў ціскалі і душылі беларусаў, бадай, горш за Мікалая. Паявілася ў нас, праўда, шмат новых людзей — ссыльныя з Сібіры і інш.
Большая частка нашых людзей палітыкай займалася. З газет нашых аб усім даведаецеся. Што датычыць мяне, дык я быў заняты, бадай, увесь час службай па «абмундзіраванню арміі» як ваеннаабавязаны, але штосьці і я рабіў. Можа, якім спосабам вырвецеся да нас.
Цалую Вас моцна.
Кланяюся ўсім!
Ваш Бядуля.