Ветры буйны загулялі…

(Пасля перасылкі з Ветры буйны загулялі...)
Ветры буйны загулялі...
Верш
Аўтар: Карусь Каганец
Крыніца: https://knihi.com/Karus_Kahaniec/Vietry_bujny_zahulali.html

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Ветры буйны загулялі —

Іскры нашы заблішчалі,

Штораз болей разжыгалісь,

Красным светам распалялісь.

Яшчэ вецер падыхае —

Ў іскры полымца шыбае

Вогненнымі язычкамі,

Розных кветаў аганькамі.

У кастры ахаладалым

І быллём ўжо зарасталым

Язычкі замігаталі,

Па паленнях заскакалі

І ў пуначкі збягаюць —

Свет навокал раскідаюць,

Хутка вецер зноў зайграе —

Увесь касцёр запылае,

Свет над намі засіяе,

Шчасце ў хату завітае!

23.11.1910 г.