Вучыцель
Паэзія ў прозе
Аўтар: Оскар Уайльд
1894 год (пераклад 1923 году)
Пераклад: Вацлаў Ластоўскі
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 4, верасень-кастрычнік 1923 г., б. 3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Оскар Уальд.

Вучыцель.

Калі цемень агарнула зямлю, Язэп Арыматэйчык, з сасновым сьветачам у руцэ, зышоў з гары ў даліну. Ен кіраваўся да сябе ў дом.

І на жорсткіх камянях Даліны Роспачы, ён убачыў склоненага на каленях юнака голага і плачучага. Барвы мёду былі яго валасы, а цела — як белая краска; але ён пышамі параніў цела сваё і, замест кароны, пасыпаў валасы порсьцю зямельнай.

І валадар вялікай маетнасьці сказаў голаму і плачучаму юнаку: — я ня дзіўлюся таму, што гора тваё гэтак вяліка; таму што, безумоўна, Ен быў справядлівы чалавек. —

Юнак адказаў: Я плачу не па Ім, а па сабе. І я абяртаў ваду ў віно гаіў струпаватых і сьляпым вяртаў зрок. Я хадзіў па водах і з жыхароў пячэр выганяў нячыстых. У пустыне, дзе нябыло ежы, я карміў галодных і ўзьнімаў памершых з іх цесных дамовак—па майму загаду на вачах у множства людзей бязплодная ягадніца засохла. Ўсё што рабіў гэны чалавек, рабіў і я. І ўсё-ж такі яны мяне не расьпялі…

Пераклаў А. С.