Вясна (Лучына)
(Пасля перасылкі з Вясна (Лучына — Кажуць людзі: «Вясна!» — піша так каляндар…))
Вясна Верш Аўтар: Янка Лучына 1891 Крыніца: http://yankalychina.ru/categories/1.htm |
Кажуць людзі: «Вясна!» — піша так каляндар.
Хто ж пазнае яе? — калі сыпле ўсё снег.
Дарма ладзіў саху на той час гаспадар,
Дый і бусел да нас прыляцеў як на смех.
Жураўлі ўжо лятуць з крыкам звонкім — ключом,
Кінуў вырай кулік, чайка негдзе скігліць,
А ўсё сівер як дуў, дзьме па полю па том,
Гул па лесе ідзе: «Яшчэ летку — не быць!»
Ой ты, доля мая! — так, як гэта вясна.
Да мяне ты не йдзеш,— хоць даўно бы пара!
З горкай чаркі як піў, так і п’ю я да дна,
І не свеціць яшчэ у пацёмках зара.
Абзавіся! — гдзе ты? — за табой я пайду
На край света шукаць! — на якой ты мяжы?..
Адзавісь, зашчабеч салавейкай ў саду! —
Яснай зоркай ўзгляні! — Гдзе ты, доля,— скажы!.