Грамата Ўраду БНР аб пацьверджаньні паўнамоцтваў Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР пры Ўрадах Латвіі і Эстоніі

Грамата Ўраду БНР аб пацьверджаньні паўнамоцтваў Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР пры Ўрадах Латвіі і Эстоніі
Грамата
Аўтар: Урад БНР
5 красавіка 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 714
Рукапіс Вацлава Ластоўскага ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 86

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Б.Н.Р.
Рада Нар. Міністр.
5.IV.20
№140



Грамата.

Волею Беларускаго Народу, узноў прызваны да дзержаўнай працы Урад Беларусі гэтым пацьверджае Ураду Латвіі, што, акрэдытаваная пры Латвійскім і Эстонскім Урадах, Вайскова-Дыплёматычная Місыя Беларускай Народнай Рэспублікі с Палкоўнікам К.Езовітавым на чале, упоўнамочэна і на далейшы час прэдстаўляць і бараніць інтэрэсы Беларускаго Народу і Ураду у Латвіі і Эстоніі.

Старшыня Рады Нар. Мін. Ластоўскі

Часовы кіраўнік Канцэлярыі

Рады Народных Міністроў

А.Вальковіч