Грамата РНМ БНР аб даручэньні Васілю Захарку зрабіць і атрымаць грашовую пазыку ад РСФСР
Грамата Рады Народных Міністраў БНР аб прызначэньні Яўгена Ладнова старшынёй беларускай дэлегацыі ў Парыжы Дакумант Аўтар: Рада Народных Міністраў БНР 2 чэрвеня 1920 году Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 773 |
Машынапісная копія ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 256 і адваротны бок. |
2 Чэрвеня 1920 г.
№243
Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, загадалі і даверылі старшыне Надзвычайнай Нашай Дыплематычнай Місыі у Маскву, Васілію Іванавічу ЗАХАРКО, зрабіць ад імені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі грашовую пазыку у Расейскай Сацыялістычнай Федэраціунай Радовай Рэспублікі, на варунках яму паказаных, у суме 50 міліенау (ПЯЦЬДЗЕСЯЦЬ МІЛІЕНАУ) рублеу і азначаные грошы атрымаць для перэдачы Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старшыня Рады Народных Міністроу і
Міністэр Фінансоў.
Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.