Грамата РНМ БНР аб даручэньні Кастусю Езавітаву зрабіць і атрымаць грашовую пазыку ад Літвы

Грамата РНМ БНР аб даручэньні Кастусю Езавітаву зрабіць і атрымаць грашовую пазыку ад Літвы
Грамата
Аўтар: Урад БНР
29 ліпеня 1920 году
Крыніца: Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі, Т. 1, кн. 1, 1998 г., б. 821
Машынапісныя арыгіналы ў Дзяржаўным Архіве Летувы: Фонд 582 вопіс 2 справа 54 аркуш 272 (па-беларуску) і 273 (па-француску)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларуская Народная Рэспубліка
Рада Народных Міністроу.
29 Ліпня 1920
№372



Грамата.

Мы, Урад Беларускай Народнай Рэспублікі, іменем Беларускаго Народу загадалі і даверылі Старшыне Нашай дэлегацыі у Літву грамадзяніну Константыну Барысовічу ЕЗОВІТОВУ, зрабіць ад імені Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі грашовую пазыку у Літоўскай Рэспубліцы на варунках і ў суме яму намі паказаных і азначаную пазыку атрымаць для перэдачы Ураду Беларускай Народнай Рэспублікі.

В.Ластоўскі

Старшыня Рады Народных Міністроу і

заступаючы Міністра Фінансоу.

А.Вальковіч

Кіраўнік Канцэлярыі Рады Народных Міністроу.