Даведка:Пачаткоўцам пра верагоднасць

Пачаткоўцам пра верагоднасць

Як праверыць верагоднасць тэксту ў Вікікрыніцах.

У Вікікрыніцах ёсць творы, якія маюць сканы і якія імі не валодаюць. Для апошняга абавязкова трэба запоўніць параметар «крыніца» шаблона {{Загаловак}}.

Вычытаныя творы правіць

Вычытаныя творы — гэта творы, якія маюць сканы на Вікікрыніцах. Верагоднасць гэтых старонак паказаная ў «індыкатары стану вычытвання» пад загалоўкам старонкі. Ніжэй пададзеная табліца з тлумачэннем умоўных пазнакаў, якія выкарыстоўваюцца таксама на старонках Індэкс: і Старонка:.

Індыкатар стану
Прыклад Апісанне
 
Змешаны стан. Тэкст гэтай старонкі на 20% правераны (зялёны), 15% вычытаны (жоўты), 25% праблематычны (сіні), 10% не вычытаны (чырвоны) і 10% без тэксту (шэры). 20% пакуль няма.


 
Тэкст у працэсе вычытвання. Усе старонкі створаныя і праблематычных старонак няма. Палова не вычытаная, але другая палова ўжо вычытаная, а гэтая палова была вычытаная.


 
Амаль цалком вычытаны тэкст. Большасць старонак вычытаная, а рэшта — вычытаная.



 
Цалком правераны і верагодны тэкст.
 
Images of source tab & page numbers

Многія тэксты маюць сканы, каб можна было праверыць іх верагоднасць і адпаведнасць друкаванаму арыгіналу. Існуюць два шляхі, каб атрымаць доступ да сканаў:

1) Поле «Крыніца» зверху ў левым куце, паміж «Старонка» і «Размовы». Ціснучы на гэтую ўкладку, Вы пяройдзеце на старонку Індэкса твора, дзе Вы зможаце азнаёміцца з друкаваным арыгіналам у электронным выглядзе.

2) Нумары старонак адлюстроўваюцца злевага боку насупраць тэксту адпаведных старонак твора. Пры навядзенні курсору мышкі на гэтыя нумары, будзе вылучаны адпаведны тэкст старонкі. Ціснучы на нумар, вы пяройдзеце на старонку скану, дзе знаходзіцца дадзены тэкст.

Калі Вы знойдзеце памылку, Вы можаце яе выправіць праз рэдагаванне тэксту ў прасторы назваў Старонка:. Зважайце, што памылкі арыгіналу трэба захоўваць, іх можна правіць толькі звыкарыстаннем шаблона {{Абмылка}}, які дазваляе паглядзець на арыгінальны выгляд памылковага слова.

Аўтарскае права правіць

Усе старонкі павінныя ўказаць на статус аўтарскага права (ліцэнзію) на твор, ці знаходзіцца твор у грамадскім набытку. Шаблон аўтарскага права таксама змяшчае невялічкую інфармацыю пра прававы статус тэксту. Збольшага ў іх апісваецца, чаму тэкст знаходзіцца ў грамадскім набытку.

Большасць твораў знаходзіцца ў грамадскім набытку ў выніку праходу адпаведнага часу. Найчасцей выкарыстоўваюцца шаблоны {{PD-Беларусь}}, {{PD-old-70}}, {{PD-old}}.