Да ідэалёгіі нацыянальнага сацыялізму

Да ідэалёгіі нацыянальнага сацыялізму
Публіцыстыка
Аўтар: Фабіян Акінчыц
1935 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 4 (14) ад 10.VIII.1935 г., б. 2-3

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Да ідэалёгіі нацыянальнага сацыялізму

Як рэакцыя проці інтэрнацыянальнага марксоўскага камунізму вытварылася на сьвеце новая ідэолёгічная сіла — нацыянальны сацыялізм, каторы ў Нямеччыне кіруе ўсім палітычным жыцьцём.

Сьвет увайшоў у такую гістарычную эпоху, калі популярны некалісь сярод працоўных марксызм уступае сваё мейсца нацыянал-сацыялізму, маючаму больш шырокія гістарычныя пэрспэктывы і заданьні.

Па сваёй сутнасьці нацыянал-сацыялізм зьяўляецца рэвалюцыйнаю сілаю, каторая прывядзе да вельмі глыбокіх і радыкальных зьменаў ва ўсіх галінах грамадзкага, культурнага і палітычнага жыцьця людзей.

Не для таго ён нарадзіўся і разьвіваецца, прайшоўшы крывавую фазу барацьбы, як гэта было ў Нямеччыне, каб усё на сьвеце засталося па-старому і каб там панавалі тыя самыя крыўдныя для большасці і неразумныя парадкі.

Нацыянал-сацыялістычная рэвалюцыя мае сваю праграму, зрэалізаваньне каторай прывядзе да ўтварэньня больш, справядлівых суадносінаў, пры якіх перадусім не павінна быць мейсца для эксплёатацыі адных народаў іншымі.

Гэтая эксплёатацыя, як паказала нам гісторыя, мае першараднае значэньне. Асабліва яна „даецца ў знакі“ народам недзяржаўным і паняволеным, аб чым, між іншым, беларусам павінна быць дакладна ведама.

Камуністы і сацыялісты марксоўскай школы не адводзяць гэтай справе адпаведнага мейсца і, напрыклад, у Саветах самі душаць і эксплёатуюць нацыянальныя меншасьці нават у горшай ступені, чымся гэта робяць іншыя дзяржавы.

Дзеля гэтага найгалаўнейшым для нас з галіны палітычнай ёсьць дзяржаўная незалежнасьць, пры каторай Беларускі народ разаўе ўсе свае духовыя і грамадзкія вартасьці. У барацьбе за гэтую справу нац. сацыялісты павінны апынуцца ў авангардзе свайго народу, ідучы да пастаўленай мэты бескампрамісова і рашуча, ня гледзячы на ахвяры. Апрача пытаньняў элемэнтарна-палітычных перад намі ўстае цэлая прорва спраў сацыяльна-эканамічных і грамадзкіх, каторыя павінны быць вырашаны ня так, як іх вырашае камунізм, зусім ня лічучыся ні з прыродаю людзкой адзінкі, ні з яе патрэбамі. Нацыянал-сацыялізм мусіць перабудаваць сьвет у такі спосаб, каб у ім былі створаны ўсе магчымасьці да гарманійнага поступу чалавека, як разумнайі пануючай на сьвеце істоты,

Ня можам мы гэтую істоту ўціскаць у рамкі, каторыя затрымлівалі-б яе інтэлектуальны і маральны поступ, як гэта робяць тыя-ж камуністы, зьвяртаючы ўвагу толькі на зборкі людзкіх адзінак, мэханічна злучаных у камунах і розных іншых аб‘яднаньнях, як быццам бульба зьвязаных у адным мяшку.

Лічучыся з нацыянальнаю індывідуальнасьцю паасобных народаў, мы мусім лічыцца і з індывідуальнасьцю кожнай людзкой адзінкі, паскольку гэтакая індывідуальнасьць ня стане ў супярэчнасцьць з дабром усей нацыі.

Бяручы гэта пад увагу, нацыянал-сацыялізм перабудуе сьвет на больш дасканальных і прогрэсіўных асновах, чымся ўстарэўшы марксоўскі сацыялізм, як зусім не надаецца да творчай і рэконструкцыйнай ролі.


Імкнучыся да перабудовы сьвету на новых падставах — нацыянал-сацыялізм запраўды яго перабудуе, ня гледзячы на тое, што гэткая перабудова будзе непажаданаю, як для пануючых клясаў, так і паасобных народаў-эксплёататараў.

Капіталізм мусіць быць зьнішчаны, а на яго мейсцы павінен устанавіцца такі сацыяльна-эканамічны лад, каторы між іншым, ня ўстрымліваў-бы ні прыватнай ініцыятывы, ні агульна гаспадарчага поступу.

Мы перажываем эпоху кананьня капіталізму ў Эўропе: пройдзе яшчэ адна „бура з навальніцаю“ і ён сам праз сябе разваліцца.

На ягоных руінах пабудуецца пад кіраўніцтвам нацыянал-сацыялістаў новы лад.

Побач з руінаю капіталізму і стабілізацыяю сацыялістычнага ладу ўстане перад адрадзіўшыміся народамі (у тым ліку і перад беларусамі) жыдоўскае пытаньне.

Фактычна жыды ператварыліся ў дадатак да капіталістычнай сыстэмы, захапіўшы ў свае рукі ўсе гаспадарчыя функцыі (а нават і палітычныя), якія злучаны з гэтаю форма гаспадараваньня.

Як толькі на мейсцы капіталізму пачне будавацца новы эканамічны лад—жыдом ня будзе што рабіць, бо мы перакананы, што нацыянальная сьведамасьць усіх аздаравеўшых народаў, а ў тым ліку і беларускага,— не дапусьціць да таго, каб яны кіравалі ўсімі справамі, як гэта наглядаецца ўсюды, а з асабліваю яскравасьцю ў Саветах, дзе яны зусім адкрыта захапілі вышэйшую ўладу.

У сілу гістарычнай неабходнасьці жыдом прыдзецца будаваць недзе сваю собскую дзяржаву, пакінуўшы тыя краі, дзе яны цяпер пражываюць.

Ад выезду жыдоў з нашых земляў Беларускі народ нічога не страціў-бы, канфіскаваўшы на агульна-грамадзкія мэты ўсе жыдоўскія багацьці, якія паўсталі дзякуючы вяковай эксплёатацыі беларусаў.

Вось тое, да чаго імкнецца нацыянальны сацыялізм і гэта можа і павінна захапіць кожнага беларуса, каторы мае ў сваёй душы нацыянальнае сумленьне і патрыятызм.

Ф. Акінчыц.