Дзень добры!
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/180.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Над сажалкай сіняй зара начавала,
Было там і зорак нямала.
У сажалку зоркі праменні кідалі,
Свяціліся блізі і далі.
І грала зара свам крыллем агнёвым,
Адсвеццем на лісцях дубовых.
— Няма нада мною, — сказала зарніца, —
Святлейшай на свеце сястрыцы.
— Няма тут над намі, — сказалі і зоркі, —
Ярчэйшай палянкі, узгорка.
Спяваў у арэшніку шэры салоўка,
Хваліў іх і спрытна і лоўка.
Тут ветрык прачнуўся на яснае ранне,
Начаў між лістоў сваё гранне.
І сонца з-за гаю зірнула харобра:
— Дзень добры! дзень добры! дзень добры!
І зоркі патухлі, патухла зарніца,
І змоўк салавей на галінцы.