Беларускія (крыўскія) друкі ў Тыльзіце Дойлід
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1926 год
Крыніца: Часопіс «Крывіч», № 1 (11), студзень-чэрвень 1926 г., б. 106-107
Эпітэт сьмерці «Кастуся»

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Дойлід. Насовіч гэтае слова збывае вельмі каротка: „Дойлидъ, плотникъ (слово рѣдко употребляемое)“. Праф. Карскі (Бѣлор. т. I, б. 129) слова „дойлід“ адносіць да запазычаных у літвіноў, ён піша:

„У Дойлід—зодчій, строитель: „кузнецъ и дойлида“, „мастеръ дойлидъ“, „дойлидска дѣла“ (Ф. Скорина, Вадимировъ, 300); сустрачаецца „дойлидъ“ і ў актах XVI ст. (гл. Акты, выд. Вілен. кам., XVIII); часам гэтае слова можна пачуць і цяпер, прыкл., у песьні, запісанай у Сенінск. пав. Маг. г. (Шэйн: Матер. I. I, 164): „Тамъ и три даляды церкву рубили“. Як гэта ўжо адзначана многімі (Брюкнар, 23; Вольтэр Mitteil., IV, 53; Владимировъ), гэтае слова = літ. „dajlidė“.

Да прыведзеных праф. Карскім запісаў, дзе фігуруе слова „дойлід“, трэба дадаць яшчэ зборнік Ромуальда Зенькевіча: „Piosnki gminne ludu Pińskiego (Коўна, 1856 г.), а такжа заўважыць, што яно дагэтуль ўжываецца ў жывой крыўскай народнай мове. Слова „дойлід“ асоціязуецца ў народзе са сталярскай прыладай—далатом, якое мяйсцамі вымаўляюць „дайлато“. Далатом выбіваюць ў дрэве „далубы“, г. зн. углыбленьня да змацоўкі зьвязяў у будынках. У сталярстве далубамі называюць урэзы ў канцох зьвязаных дошчак. Словам „далубаць“ абазначаюць працэс выбіваньня жалатом углыбленьняў у дрэве, выкалыпываньня (зраўняй польск. „dłubać“).

З вышэйпрыведзеных прыкладаў відаць, што ў нашай мове ад словачыну „далубаць“=калыпаць, прыбор да выдалубываньня углыбленьняў атрымаў назову „далато“, „дайлато“, а майстар, які выбіваў „далубы“, назначаў мейсца іх і спосаб зьвязываньня часьцей будынку, а такжа далубаў аздобы для будоўлі, атрымаў назоў—„дойлід“. Гэта будзе будаўнік і мастак далата.

Л. А.