Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/10/Сэрца прароча

Малітва малога Габрусіка Сэрца прароча
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1919 год
Прытуліся ка мне…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сэрца прароча.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сэрца прароча.

Месяц бледны глядзіць на нямую лагчыну,
Над затокаю вольха ківае галінай,
Пушча сьпіць у зачарованым сьне…

Ой, чаму гэтак сьлезы мне вочы туманюць?
Ой, чаму гэтак боль грудзі кволыя раніць?
Ой, чаму гэтак жудасна мне?

Серца нешта благое прароча,
І з грудзей яно вырвацца хоча…


∗     ∗

Можа нейдзе, далека, у нізведанным краю
Дарагая дзяучынка мая памірае…
Можа сам буду скора канаць…

Ой, рыхтуець мне нешта таемная доля…
Ой, маучыць, як бы ведае, чыстае поле…
Ой, лес цемны ні хоча казаць…

Сэрца нешта благое прароча
І з грудзей яно вырвацца хоча…


∗     ∗

У самым сэрцы маім чараўніца трывога,
У самым сэрцы маім царства Чорнага Бога
Разсевае атручэны мак…

І здаецца, усе сьпіць пад ціжарам магілы,
І здаецца, жыцце ніцікава, німіла,
Смокча кроу мне з грудзей ваукалак.

Сэрца нешта благое прароча,
І з грудзей яно вырвацца хоча…