Дыямэнты беларускага прыгожага пісьменства (1919)/9
← Хрыстос Уваскрос! | Максім Богдановіч Публіцыстыка Аўтар: Леанід Леўшчанка 1919 год |
Пагоня → |
Максім Богдановіч.
Максім Богдановіч, сын вясковаго вучыцеля, радзіуся у 1892 р. у Гродзеншчыні, але на Беларусі ен быу толькі да 2-х гадоу, і зусім маленькім хлопчыкам пераехау у Ніжні-Ноугарад, дзе бацька яго атрымау нейкую пасаду.
Усе свае жыцце Богдановіч пражыу звонку Беларусі, часамі наезжаючы туды ужо будучы дарослым чалавекам. Такім чынам пачуцце да бацькаушчыны у яго душы абудзілась зусім іначей, чым у Якуба Коласа, Янкі Купалы і іншых пісьменнікаў, узросшых сярод роднага сермяжнага люду і з малых дзен быушых пад уплывам яскравых малюнкам праудзівага народнага жыцця.
Богдановіч знау Беларусь больш праз кніжкі і размовы з бацькай, і гэта знацце памагло яму збудаваць у сваем зданню нейкі зачараваны край, да якога і цягнууся ен усей сваей песьнярскай душой. Па складу сваей прыроды, па напрамку сваей творчасьці Богдановіч надта розніцца ад усіх наагул беларускіх пісьменнікау. Гэта песьняр чыстага хараства і хвілевага ураження. Дзеля таго, хто кахае форму верша, каму прыемна музыка слоу і чуласьць хвілевых настрояу душы, — той заусягды будзе чытаць Богдановіча. На жаль і гэты пісьменнік памер безъ пары. Звялі яго у раннюю магілу сухоты.